Архив рубрики: З Кнігі «Людзям» (бел)

Залатое сечыва веку чалавека

Усе падзеі ў стварэньні рэгулююцца паводле вызначаных лікавых радоў. Многія з тых радоў ужо былі раскрыты людзьмі, многія свайго раскрыцьця толькі чакаюць. Да самых ведамых належаць, напрыклад: вылічэньне ліку π, вылічэньне асновы натуральных лягарыфмаў, то бо ліку Эйлера, і вылічэньне прапорцыі залатога сечыва, што ведама таксама пад назваю «пасьлядоўнасьць Фібаначы». Читать далее Залатое сечыва веку чалавека

Шлях чалавека на Зямлю

Тры крокі вызначаюць наперад, калі шлях дзеля прыходу чалавека на Зямлю адкрыецца: зачацьце, інкарнацыя і нараджэньне. Усе тыя крокі трымцяць у Законе лікаў, і адзіна паводле яго ўдасца іх правільна зразумець. Читать далее Шлях чалавека на Зямлю

Не дазваляйце ўкрасьці першае ўражаньне

Першае ўражаньне ня маніць. Як тады можна, што вы ўжо гэтулькі разоў мыляліся? А ўсё таму, што першае ўражаньне дазвалялі ўкрасьці. Каб вы спазналі, як магло да такіх падзей дайсьці, мусіце найперш даведацца, як першае ўражаньне ўзьнікае. Читать далее Не дазваляйце ўкрасьці першае ўражаньне

Цяпло дому

Дзівіцеся сказанаму, што адчуваньне хараства выяўляецца цяплом сямейнага агнішча, цяплом дому. Рэч у тым, што вы ня ведаеце, чым ёсьць адчуваньне хараства. Читать далее Цяпло дому

Перадфэст Чыстаты

Сёньня вы, людзі, рыхтуецеся да Фэсту Чыстаты. Вычысьцілі свае дамы, памылі свае целы і з адважнасьцю ўваходзіце ў храмы. Многія з вас залятаюць думкамі ў мінуласьць і ўспамінаюць, што ў гэты дзень на Зямлі нарадзілася Ірмінгард. Думаеце, што гэта фэст з нагоды дня яе нараджэньня. Читать далее Перадфэст Чыстаты

Нараджэньне Ласкі на Зямлі

Тыя, што паходзяць з Вышынь, ёсьць Чыстата, бо ў Вышынях усё — Адзінства. Тое Адзінства — Чыстата. Гэта таемства Трыадзінства. З Чыстаты шчапаньнем узьнікаюць Ласка, Справядлівасьць і Чыстата. І тая Троіца прыйшла на Зямлю. Читать далее Нараджэньне Ласкі на Зямлі

Сусьветны паварот

Сусьветны паварот. Гэта месца ці духоўная падзея? Што вы шукаеце, людзі, калі ходзіце да так званага Сусьветнага павароту. Думаеце, што пад камянямі ўтоена духоўная падзея? Читать далее Сусьветны паварот