Шлях чалавека на Зямлю

Тры крокі вызначаюць наперад, калі шлях дзеля прыходу чалавека на Зямлю адкрыецца: зачацьце, інкарнацыя і нараджэньне. Усе тыя крокі трымцяць у Законе лікаў, і адзіна паводле яго ўдасца іх правільна зразумець.

Зачацьце — крок нулявы і вобраз стварэньня. Не лякайцеся, ідзецца не пра прыніжэньне Бога, але пра вобраз пачатку, дзе перад тым нічога не было і раптам у адно імгненьне тут ёсьць нешта, што можам пазначыць паняткам «ажыўленае», то бо такое, якое хоча разьвівацца. Імгненьнем зачацьця пачынаецца вялікая падзея — разьвіцьцё грубарэчыўных цел.

Першым разьвіваецца цела зь сярэдняе грубарэчыўнасьці. Каля яго зграмаджаюцца духі ў надзеі, што ўласна яны змогуць з тым цельцам злучыцца. Згодна з тым, якая маці, з кім сустракаецца і хто побач зь ёю, духі прыцягваюцца альбо адпуджваюцца.

Настае важная зьмена. Цела зь сярэдняе грубарэчыўнасьці завяршае сваё разьвіцьцё. Дакладна ў сярэдзіне цяжарнасьці, то бо ў 140-ы дзень па зачацьці, найбольш прыцягнуты дух злучаецца тады з тым целам і настае інкарнацыя.

Нехта думае, што інкарнацыя азначае, быццам дух злучаецца і зь целам з грубае грубарэчыўнасьці. Гэта і праўда, і не. У ісьце ён у яго яшчэ не ўступіў, але злучэньнем зь целам зь сярэдняе грубарэчыўнасьці пачынае ім авалодваць. Адначасна праз гэты працэс маці адчувае яго бытнасьць, што яе ўлагоджвае альбо засмучае. Тым скончаны другі крок на шляху чалавека на Зямлю.

Настае апошняя фаза. Зямное цела завяршае сваё разьвіцьцё, і могуць пачацца роды. Паводле Закону лікаў яны мелі б настаць на 280-ы дзень па зачацьці. Зямля, аднак, ужо тысячагодзьдзі не трымціць у гармоніі, бо яе кручэньне замаруджанае з прычыны заняпаду людзтва. А як нараджэньне чалавека павінна быць у суладнасьці з прамяненьнем зорак, часамі мусіць адбыцца зрух на некалькі дзён. З гэтае прычыны інкарнацыя не павінна быць дакладна ў сярэдзіне цяжарнасьці з пункту гледжаньня зямнога часу.

У момант родаў, хутка па тым, як цельца дзіцяці выйдзе з матчынага цела, дух, злучаны зь целам зь сярэдняе грубарэчыўнасьці, уступае ў цела з грубае грубарэчыўнасьці і дзіцятка ўпершыню груба-грубарэчыўна ўдыхае.

Родамі зроблены трэці крок да шляху чалавека на Зямлю. Надыходзіць кароткі, але з пункту гледжаньня духоўнае дзейнасьці параўнальна доўгі 40-дзённы пэрыяд, так званае шасьцінядзельле, калі маці грубарэчыўна прытомнее пасьля родаў і духоўна стварае патрэбныя лучнасьці зь дзіцяткам.

40-дзённы пэрыяд вельмі важны і для дзіцятка. Яно яшчэ злучана з сваім вытокам, каб пазьней больш трывала злучыцца з сваім груба-грубарэчыўным целам. У гэты пэрыяд адбываецца многа выпадкаў так званае невытлумачальнае сьмерці, якія маюць адну прычыну — дзіця адчувае, што нялюбае, а як яго злучэньне з груба-грубарэчыўным целам яшчэ недастаткова трывалае, лёгка адрываецца.

Па тым пэрыяду дзіцяці даецца першая паска, чым спыняецца злучэньне зь яго вытокам, і ў яго застаецца адкрытым толькі бытнасны зрок. Тым яно трывала злучаецца з грубарэчыўным целам. Гэта, натуральна, не азначае, што, калі бракуе любові, яно ня можа памерці і па пэрыяду 40 дзён.

Наступныя паскі даюцца яму адпаведна з тым, як яно на Зямлі разьвіваецца. У пачатку сталеньня яму потым звычайна даецца апошняя паска, то бо тая, што закрывае яго тонкарэчыўны зрок.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.