Адчуваньне хараства

Людзі, пестуйце ў сабе адчуваньне хараства!

Тыя словы да вас ужо шматкроць гучалі, і вы думаеце, што іх нават зразумелі. Учора вы перажылі Дзень Чыстае Лілеі, калі ад вас вымагалася здаць справу. Здаць справу з таго, як вы той дар ужылі.

Вы, жоны, калі свой духоўны слых разнасьцежылі, сьмелі пачуць: «Здай справу, жана пазьнейшага стварэньня, як ты мужчыну перадала дар ад мяне!»

Вы, мужчыны, калі свой духоўны слых разнасьцежылі, сьмелі пачуць: «Здай справу, мужчына пазьнейшага стварэньня, як ты мой дар ад жаны прыняў, узвысіў і празь яе рукі аддаў мне назад!»

Бяда тым жонам, якім мужчыны ня мелі што аддаць, бо нічога ад іх не прынялі! Бяда тым мужчынам, якія нічога не аддалі, хоць прынялі!

З Крыжа бруілася на вас Чыстата — прахалодная, прыемная, асьвяжальная. Тых, хто меў пустыя далоні, яна, аднак, замарозіла! Цяпер пытаецеся: «Як гэта, што і мы адчулі холад, хоць імкнёмся ствараць вакол сябе хараство?»

Крывадушнікі! Дзясяткі мільёнаў гадоў вы тут, і ніколі хараство не стваралі! Вось выточная прычына вашага грахоўнага заняпаду. Замест таго каб хараство давалі, хацелі вы яго браць. Вось уласна прынцып спакусы ў сваёй ісьце.

Расьпешчаны розум быў толькі яго нядобраю наступнасьцю. Наступнасьцю, якая ўрэшце перасягнула ўсё астатняе, і таму пра выточную прычыну ўжо ані не магло гаварыцца, бо вы ў тым ніколі ня ўбачылі б узаемнае лучнасьці.

Пытаецеся цяпер: «Як зьвязана заглушэньне адчуваньня хараства з прынцыпам спакусы?» Прасьцей, ніж вы думаеце. Досыць, калі зразумееце, што такое адчуваньне хараства! Праўдзівае адчуваньне хараства выяўляецца цяплом дому, цяплом сямейнага агнішча. Калі маеце вакол сябе праўдзівае цяпло сямейнага агнішча, тады ведаеце, што такое праўдзівая Ласка! Калі ведаеце, што такое праўдзівая Ласка, сьмееце спазнаць, што такое Справядлівасьць, а калі ведаеце, што такое Справядлівасьць, сьмееце спазнаць, адкуль Чыстата.

Тыя веды ніколі не дадуць вам пахіснуцца і ніколі не дадуць вам, каб вы нават толькі падумалі пра прынцып спакусы. Калі, аднак, вы забудзецеся нават толькі пра адзін Закон, тады перастанеце разумець чыненьне тых, хто тыя веды ня страціў. Але непаразуменьне неўзабаве вядзе да сумневу, а сумнеў — да спакусы ведаць больш, чым Закон. То бо вы ня бачыце, што іншыя робяць добра, але ў вашых вачох, як вы ўважаеце, яны робяць дрэнна. Сваё няправільнае чыненьне тым спачатку нясьведама, але пазьней і сьведама ўзвышаеце над Законам!

Узвышэньне над Законам, аднак, мажлівае ня ў прынцыпе Ласкі, якая памагае, але толькі ў прынцыпе спакусы, бо прынцып спакусы — гэта ўзвышэньне сябе над Законам! Тое ўзвышэньне, аднак, азначае выдаленьне ад Сьвятла, што мае вынікам паніжэньне і прыблытваньне да больш нізкага, то бо ў зямным перажываньні — да рэчыўнасьці. А з рэчыўнасьцю злучае вас толькі розум, бо так вынікае з Закону. Тым вы выдаляецеся ад Сьвятла і аўтаматычна ўмацоўваеце свой розум за кошт адчуваньня з усімі ведамымі і няведамымі наступнасьцямі.

Пэўна ж адчуваньне хараства мае і мусіць выяўляцца грубарэчыўным хараством, але хараство мусіць выходзіць з тае таямнічае, напоўненае адчуваньнямі дзейнасьці жон у часе стварэньня цяпла сямейнага агнішча. Усё выходзіць з таго простага: «Тут так прыемна!»

Каб вы навучыліся адчуваньня хараства, то бо зноў знайшлі пахаваны дар, былі вам падзелены мужчынскія і жаночыя чыннасьці ў часе набажэнства.

Не зразумелі вы тое, увогуле не зразумелі!

Было вам сказана, што жана аздабляе алтар, запальвае сьвечкі альбо дзяржыць тацу зь Сьвятою Гасьцінаю. Было вам сказана, што мужчына чытае Слова альбо вартуе ўваход у храм. Аднак ці задумваліся вы калі, чаму вартаўніца Варот — Васіта, то бо жана? Ці задумваліся вы калі над тым, чаму на Гары было прапанавана чытаньне Слова і жане?

Разьвейваю цяпер тую смугу перад вамі, бо ўсё, што вы дагэтуль рабілі, было няправільна! Тыя парады мелі весьці да абуджэньня адчуваньня хараства, аднак яны былі ўзьведзены толькі ў здранцьвелую царкоўную догму!

Не спасылайцеся на тое, што гэта былі парады Трыгону. Тыя парады былі толькі першым крокам. Першым крокам, які за вас мусіў зрабіць Трыгон, бо вы самі ўжо ня здолелі. Другі мелі зрабіць вы самі! Вы здолелі б тое, калі б спазналі, што азначае «Мусіце!». Аднак вы гэта не зрабілі. Таму і той крок за вас зрабіў нехта іншы. Трэці крок за вас, аднак, ужо ніхто ніколі рабіць ня будзе! Гэта ўласна той крок, які няможна выканаць за іншых, крок «Ня сьмееце!».

Па кароткім адступленьні вернемся да ўжо памянёных чыннасьцяў. Жана мела аздабляць алтар, каб так, у беспасярэднім шанаваньні Бога, у ёй ізноў абудзілася адчуваньне хараства. Яна мела запальваць сьвечкі, бо гэта азначае, што адчуваньне хараства так яе ўнутры ачысьціла, што яна сьмее запаліць Сьвятло на алтары! І астатні зьмест, што быў вам дадзены тымі нормамі, натуральна, стала дзейны, аднак гэтая найважнейшая!

Калі б тым жана абудзіла адчуваньне хараства, яго б меў прыняць мужчына. Як натуральная наступнасьць быў бы другі крок — патанчэньне мужчыны, дзякуючы таму ён пачаў бы памагаць жане і ў часе тых чыннасьцяў, аж пакуль урэшце не пачаў бы рабіць тое сам! Аздабленьне алтара і запальваньне сьвечак мелі з часам рабіць радоўкаю жоны і мужчыны.

Ці задумваліся вы калі над тым, як цяжка дзясяткі хвілін дзяржаць тацу зь Сьвятою Гасьцінаю? Жоны тое робяць з радасьцю. Чаму, аднак, тое не спрабуюць і мужчыны? Калі тут быў Сын Божы Езус, Ён жа сам падаваў вам тую Гасьціну! Не пярэчце, што гэта ж быў Сын Божы. Ужо тады там было досыць жон, якім Ён мог бы тое даверыць! Тая норма вам была дадзена, каб вы ўсьвядомілі, дзе месца жаны. Яно ўласна ў цяпле сямейнага агнішча. Калі б вы тое ўсьвядомілі, тады і ў часе дзяржаньня тацы мела б настаць натуральнае чаргаваньне.

Мужчыны вартуюць вароты. Чаму ня жоны? Думаеце, што ім там доўга стаяць? Гэта крывадушнасьць! Яны ж доўга стаяць і ўсярэдзіне, паказваючы месцы. Думаеце, што вартаваць вароты — актыўная чыннасьць? Адказ: «Васіта — жана!»

Вартаваньне варот у запраўднасьці азначае шыраньне Чыстаты вакол сябе, каб унікнуць пратачэньня нечыстаты. Адразу там быў пастаўлены мужчына, бо, хоць тое гучыць дзіўна, ён быў чысьцейшы, ніж тыя жоны, якія тады ўваходзілі ўсярэдзіну! Жаласны вобраз!

З тае самае прычыны, і ніколі зь іншае, мужчынам дазволілі чытаньне Слова! Адзіны мужчына, які ў тыя часы меў чытаць Слова, быў той, што сам быў Слова! Таму часам Слова чытала і жана пазьнейшага стварэньня. Па Яго зыходзе тое было прапанавана і іншай жане. Тая, што тады сьмела гэта рабіць, аднак зьлякнулася адказнасьці. З тае пары тут не было ніводнае іншае! І таму аж дагэтуль вароты вартуе мужчына.

Не глядзіце пад тое, што тут былі панна Ірмінгард ці пані Марыя. Яны навучалі духаў далей, але з смуткам у вачох заўважалі, што яшчэ нічога ня можа зьмяніцца! Часамі прыходзіў на Гару дух, які мог бы рабіць тое, што і дух процілеглае плоці, але тады ўжо было для гэтых зьмен позна! Людзі, замест таго каб напраўду абудзілі ў сабе адчуваньне хараства, пачалі паступаць так, што нормы мусілі зрабіцца яшчэ стражэйшымі!

Ніводная чыннасьць перад алтаром ня ёсьць актыўнай альбо пасіўнай, але вынятна тою, што дае! Кажны мае рабіць тое, да чаго мае здольнасьці, напрыклад, акадэмічны маляр вучыць жану, як аздобіць алтар, выдатная паэтка вучыць мужчын, як чытаць Слова, і гэтак далей.

Пытаецеся: «Чаму нам тое гаворыцца ўласна цяпер?»

Пара, дакуль вы мелі час спазнаць Слова «Мусіце!», дэфінітыўна скончылася. Ніводны з вас тое не спазнаў! Не вымудроўвайце, што маеце на гэта хоць бы яшчэ толькі сэкунду! Не вымудроўвайце, што грубарэчыўна нічога не відаць! Гэта ня так!

Суд скончыўся, а тым скончылася і пара, калі вы мелі спазнаць Слова «Мусіце!». Усё, абсалютна ўсё вам было дадзена! Як неразумныя дзеці вы адкінулі перлы і замест іх набралі каменьня!

Усе гаворыце пра тое, што прыйдзе Тысячагадовае Ўладарства, пра пераломныя часы, што настануць. Некаторыя чакаюць іх як падзеі, калі ў кажнага «пяройме дух», некаторыя — як час, што пачнецца роспаччу, некаторыя — як час, што ніколі не настане. Як тысячагодзьдзямі, так і цяпер вы ня бачыце асноўнае — духоўныя падзеі.

Вось чаму ў той дзень, калі пачынаецца новы час, вам можа быць сказана: «Год таму, у Дзень Чыстае Лілеі, прабіла поўдзень, прабіла дванаццаць гадзін!»

Амэн!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.