Цяпло дому

Дзівіцеся сказанаму, што адчуваньне хараства выяўляецца цяплом сямейнага агнішча, цяплом дому. Рэч у тым, што вы ня ведаеце, чым ёсьць адчуваньне хараства.

Думаеце, што яно выяўляецца перадусім, калі ёсьць нешта пекнае, калі вы пекна адзяваецеся ці маеце пекна ўладкаванае асяродзьдзе. Натуральна, усё гэта могуць быць вонкавыя праявы адчуваньня хараства, але не яго іста. Яна палягае ў тым, што нешта пекнае можа быць толькі там, дзе вы добра сябе адчуваеце.

Паглядзіце на многіх людзей, якія пекна адзяваюцца, маюць пекна ўладкаванае асяродзьдзе, але, насуперак таму, побач зь імі вы адчуваеце сябе ўціснутымі і пачуваеце холад. Тут вы правільна вычуваеце, што іх паступкі толькі вонкавы глянец, якім яны імкнуцца затуліць напоўненае незьмястоўнымі адчуваньнямі жыцьцё. Таму тое, што людзі пекна адзяваюцца, мы ня можам уважаць за адчуваньне хараства, але толькі за разумовае пачуцьцё ахайнае вонкавасьці.

Калі прыйдзеце некуды, дзе адчуеце праўдзівае цяпло дому, выявіце, што тыя людзі ў істоце харошыя, нават калі іх адзеньне не такое багатае, як у іншых, і нават шматкроць бяднейшае, бо яны ня маюць такіх фінансавых мажлівасьцяў. У іх дома, можа, знойдзеце нейкую сьмяцінку ці забытае павуціньне, бо пратаньне яны не ўважаюць за найважнейшае ў сваім жыцьці. Гэта ня значыць, што яны не парадкуюць. Якраз наадварот, робяць тое з радасьцю і ў меру часта. Не бягуць, аднак, адразу з анучкаю, калі ўпадзе першая парушынка, бо сэнс іх жыцьця — нешта зусім іншае.

Зьдзіўляе вас тое, бо хараство вы шукалі дагэтуль толькі вакол сябе, а не ў сабе. Але дзе вы маеце шукаць праўдзівае адчуваньне хараства, вам ужо даўно маглі падказаць вочы тых, хто хараство мае ў сабе. Успомніце мілыя і цёплыя вочы бабулі, якія вабілі вас, бо вы адчувалі ў іх духоўнае хараство.

Тое, што вы так адчувалі, мала таго, было падмацавана і тым, дзе вы адчувалі — ва ўтульнай і цёплай кухні, у якой часта толькі гліняная падлога. Адчувалі вы так таму, што праўдзівае духоўнае хараство шырыцца вакол цяплом сямейнага агнішча.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.