Чыстата

Чыстата, найвышэйшы з усіх паняткаў. Сёньня Дзень Чыстаты, Дзень Чыстае Лілеі. Чаму ў гэты дзень фэст?

Фэст Зіхатлівае Зьвязды выпадае на дзень, калі Ласка праз Сына Божага Езуса пасылаецца ў стварэньне. Фэст Сьвятое Галубіцы выпадае на дзень, калі ў стварэньне бруіцца Справядлівасьць праз Сына Божага Імануэля, каб стварэньне ўтрымвалася пры жыцьці.

Якая Сіла і адкуль бруіцца ў Дзень Чыстае Лілеі? Гэта Сіла, імя якой няможна даць, Сіла, што бруіцца адтуль, дзе створаныя ніколі ня змогуць нічога ўбачыць. Гэта Чыстата, якую пасылае беспасярэдне Бог. Проста і без аніякіх пасярэднікаў бруіцца Яна ў стварэньне.

Пытаецеся, ці не дайшло да падмены, ці не бруіцца тая Сіла ўсё ж у Дзень Сьвятое Галубіцы? Не, тое не абмыла. Справядлівасьць — Сіла, што дае. То бо ў Справядлівасьці дух атрымвае тое, што пасеяў. Справядлівасьць, што бруіцца ў маі, дае ўзьнікнуць новым стварэньням і дае ўсім створаным дар — прагу да Вышынь!

Ласка, што бруіцца ў сьнежні, таксама Сіла, што дае, Яна дае створаным дар Ласкі да Бога.

Чыстата, што бруіцца ў верасьні, аднак, гэта Сіла, што вымагае. Вымагае ад створаных здаваць справу за дары, якія яны атрымалі раней. Гэты фэст прызначаны найперш жонам, бо жана сьмее прымаць з Вышынь найбольш і перадаваць мужчыну, і таму яна павінна здаваць справу! Ня толькі за сябе, як прыняла, але і за мужчыну, бо тыя дары мела перадаць яму.

Аднак не зразумейце няправільна. Было вам сказана, што жана стаіць на палову прыступкі вышэй, ніж мужчына. Што тое азначае? Жане, напроці мужчыны, дастаўся адзін вялікі дар — адчуваньне хараства. Тое ставіць яе на ўяўную прыступку вышэй, чым спрыяе, што жана больш адчувальная да прыманьня з Вышынь.

Той дар, адчуваньне хараства, яна мае перадаваць мужчыну. Гэта і ёсьць таямнічы ўплыў жаны, які робіць яе жаною, нават калі мужчына ня мусіць бачыць і нават знаць канкрэтную жану, што сваёю дзейнасьцю яму той дар ахвяравала.

З гэтага дару жана сёньня здае справу. Мужчына, аднак, не стаіць убаку. Ён павінен здаць справу з таго, як той дар прыняў і сваёй актыўнаю дзейнасьцю памножыў.

Бяда таму народу, дзе жана той дар пахавала! Бо гэта адзіны дар, празь які створаныя сьмеюць у вадчуваньні спазнаваць, што такое Чыстата.

Калі жана той дар не перадае, муж сам ня можа прыйсьці да патрэбнага пазнаньня. Жана, аднак, спазнае́, што такое Чыстата, толькі праз актыўнае дзеяньне мужчын у часе памнажэньня дару, які мела ім перадаць!

Вось таямніца актыўнае і пасіўнае дзейнасьці мужчын і жон.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.