Нараджэньне Ласкі на Зямлі

Тыя, што паходзяць з Вышынь, ёсьць Чыстата, бо ў Вышынях усё — Адзінства. Тое Адзінства — Чыстата. Гэта таемства Трыадзінства. З Чыстаты шчапаньнем узьнікаюць Ласка, Справядлівасьць і Чыстата. І тая Троіца прыйшла на Зямлю.

З найвышэйшых Вышынь прыйшоў Сын Божы Езус, які ёсьць Чыстата. Тую Чыстату, аднак, створаныя б ня зьнесьлі, таму па дарозе дадолу Ён прыняў покрыва з прамяненьня Ласкі. Безь яго Ён ня мог бы ўступіць у стварэньне.

Покрыва Яму ўзычыла тая, што ёсьць Ласкаю ў стварэньні, Марыя. Так прыйшоў Сын Божы як Ласка на Зямлю. Мала хто Яго разумеў, бо зь Яго Ласкі бруілася строгая і прахалодная Чыстата. Таму большасьць вучняў Яго ніколі не разумелі. Часткова Яго зразумелі тыя, хто ўжо тады ведаў, што такое Ласка. Аднак і для іх асягнутая ў Ёй Чыстата была неспасьціжнаю.

Было тое другі раз, калі Ласка прыйшла на Зямлю. Першы раз тое было ў часе, калі на Зямлі была і Справядлівасьць. Тады, перш чым Ласка з Справядлівасьцю змаглі спаткацца, Справядлівасьць была забітая, і таму не магло дайсьці да Яе выяўленьня.

Трэці раз Ласка прыйшла на Зямлю ў канцы суду. Зноў тут была Справядлівасьць, каб разам зь Ёю стварыць патрэбнае Адзінства. А як Чыстата беспасярэдне ня можа быць на Зямлі, тады, каб дапоўніць Трайны Закон, як і тысячагодзьдзі таму, прыйшла Яе малая служэбніца. Яна сама дасягнула ў сваім разьвіцьці дасканаласьці, таму спазнала, дзе і хто Чыстата, спазнала, што такое Сьвяты Граль, таму дзеяла разам з Ласкай і Справядлівасьцю як дапаўненьне Трайнога Закону.

Ласка сьмела доўга дзеяць на баку Справядлівасьці, але ня так доўга, як было пажадана. Зноў Справядлівасьць была забіта раней, ніж Ласка змагла выявіцца на ўсю моц. Тое, што Ласка лячыла, было толькі пачаткам. Працягам мела быць, што людзі спазналі б, што такое справядлівая Ласка, якая трымціць у Чыстаце.

Перш ніж тое хто-колечы зразумеў, Справядлівасьці тут ужо не было, а замест разуменьня чыстае Ласкі Яе ўтапталі ў гразь. Людзі не зразумелі ня толькі справядлівую Ласку, але ані не зразумелі Ласку, калі Справядлівасьці тут ужо не было. Рэч у тым, што ніводны зь іх ніколі не разумеў, што, хто і адкуль Чыстата, чыя найменшая служэбніца была тады на Зямлі. Рэч у тым, што ніхто не зразумеў, што, хто і адкуль Сьвяты Граль.

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.