Расьпешчанасьць розуму

Расьпешчанасьць розуму прывяла і да многіх целавых заган. Узьнікае пытаньне. Якім спосабам тое сталася?

Тут вы мусіце ўсьвядоміць разьвіцьцё грубарэчыўнага цела. На цельца, якое разьвіваецца ў целе маці, моцна ўплывае яе прамяненьне крыві. Акрамя таго, на разьвіцьцё цела, хоць і ў досыць абмежаванай меры, мае ўплыў і прамяненьне крыві людзей, зь якімі патэнцыйная маці часта спаткаецца, напрыклад, бацькі, сваякоў і гэтак далей.

Матчынае прамяненьне крыві моцна ўплывае на працэс дзяленьня каморак у тым сэнсе, што душыць альбо ўзмацняе некаторую генэтычную інфармацыю. Гэта першы крок да таго, каб узмоцненая альбо здушаная так генэтычная інфармацыя зьмянілася назаўжды. Дзеля гэтага належыць, каб падобнае да матчынага прамяненьне крыві мела і дзіця, якое народзіцца. Як прымем пад увагу, што ў часе інкарнацый адзін з вызначальных уплываў мае Закон прыцягненьня аднароднага, тая ўмова вельмі часта споўненая.

Потым у працэсе сталеньня здушаная альбо ўзмоцненая генэтычная інфармацыя пераносіцца на плоцевыя каморкі, што ўзьнікаюць. Тым спраўлены наступны крок да трывалае генэтычнае зьмены. Праз пару пакаленьняў ён выяўляецца так, што тая зьмена робіцца сталаю.

Вернемся, аднак, да пытаньня расьпешчанасьці розуму. Розум, калі часткова адціснуў дух на задні плян, паспрыяў, што дайшло да зьмены прамяненьня крыві. Тая зьмена выявілася так, што ў дзіцячым целе, якое ўзьнікала, узмацняліся каморкі пярэдняга мозгу. Калі і тое дзіця занепадала ў грэх, тая маленечкая зьмена пераносілася на яго генэтычную інфармацыю. Потым дзіця таго дзіцяці мела ўжо нашмат больш каморак пярэдняга мозгу.

А як зьмена ў разьвіцьці касьцей прамінае ня так хутка, пярэдняму мозгу, які разьвіваўся такім парадкам, нешта мусіла папусьціцца. Слушна, што тое мусіў быць задні мозг. Прыкладна на колькі пярэдні мозг павялічыўся, на гэтулькі задні мозг мусіў зьменшыцца. Гэты працэс прасоўваўся далей і празь некалькі пакаленьняў дасягнуў свайго піку, вынік якога вам сёньня добра знаёмы.

Да далейшага здушэньня задняга мозгу дайсьці не магло, бо дух ня змог бы тады праяўляцца і такое цела не змагло б выжыць. У даўнейшыя часы да такіх падзей дайшло некалькі разоў, што мела наступнасьцю высокую сьмяротнасьць маленькіх дзяцей.

Па зьмене памераў мазгоў праз уплыў іх трывалае няправільнае чыннасьці дайшло да паступовага зьмяненьня і многіх іншых ворганаў. Розум прыціскаў чалавека да зямлі, і яго цела паступова зьмяншалася, і зьмяншаліся таксама ўсе нутраныя ворганы. Гэты працэс трываў дзясяткі пакаленьняў.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.