Сусьветны паварот

Сусьветны паварот. Гэта месца ці духоўная падзея? Што вы шукаеце, людзі, калі ходзіце да так званага Сусьветнага павароту. Думаеце, што пад камянямі ўтоена духоўная падзея?

Блазны! Многа сусьветных паваротаў было з пачатку гэтага стварэньня. Першы настаў з прыходам чалавека на Зямлю, бо тым рэчыўнасьць адухавілася і настаў паварот у яе разьвіцьці. Гэты адзіны сусьветны паварот быў таксама і жаданы. Усе наступныя, людзі, вымусілі вы самі!

Неўзабаве па тым, як прыйшлі сюды, вы заняпалі і тым выклікалі сусьветны паварот, замест разьвіцьця ўгору павярнулі сваё разьвіцьцё дадолу.

Праз многа мільёнаў гадоў настаў новы паварот. У Вышынях Маладзік пачаў рыхтавацца да апошняе падзеі. Было гэта многа тысяч гадоў таму. Грубарэчыўна той паварот на вашай Зямлі выявіўся патопам. Біблійны патоп — гэта патапленьне Атлянтыды, а адзін чысты, Ной — гэта Бог у Абд-ру-шыне, які пэўнаю рукою вёў ратавальны карабель. І таму Белая Галубіца сьмела знайсьці ачышчаную Зямлю.

Прайшло некалькі тысячагодзьдзяў, і настаў новы сусьветны паварот. Маладзік выйшаў з Замка ў кірунку грубарэчыўнае Зямлі. І тое грубарэчыўна выявілася, Люцыфер тады праваліўся ў найглыбейшую цемру.

Больш за тры тысячы гадоў таму настаў новы сусьветны паварот. Маладзік інкарнаваў на Зямлі ў Абд-ру-шыне. Сусьветны паварот, які тады настаў, выявіўся ня толькі вызваленьнем габрэяў зь няволі, але перадусім тым, што ўпершыню Слова прыйшло на Зямлю! Бытнасныя і духоўныя былі тым так умацаваныя, што многія зь іх пераступілі праз свой цень.

Празь некалькі соцень гадоў з прыходам на Зямлю Сына Божага Езуса настаў новы сусьветны паварот. Першы і адзіны раз на Зямлю прыйшоў Пасланец, які сам быў часткаю Слова Альфа і Омэга. Грубарэчыўна сусьветны паварот выявіўся нянавісьцю, забойствам Бога!

Прайшлі стагодзьдзі, пакуль настаў новы сусьветны паварот. У цемры быў зьвязаны Люцыфер. Грубарэчыўна гэта выявілася такім пабольшаньнем зла, пра якое ніколі не маглі нават і падумаць.

Зноў мінулі гады. На Зямлю прыйшоў Сын Чалавечы. Зноў настаў сусьветны паварот, настаў суд. Некалькі гадоў былі дадзены людзям, каб яны паказалі ў судзе, якія яны.

Зьмянілася тысячагодзьдзе, і настаў апошні сусьветны паварот у гэтым стварэньні. Была адкрыта рына, каб ачысьціць духаў!

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.