Залатое сечыва веку чалавека

Усе падзеі ў стварэньні рэгулююцца паводле вызначаных лікавых радоў. Многія з тых радоў ужо былі раскрыты людзьмі, многія свайго раскрыцьця толькі чакаюць. Да самых ведамых належаць, напрыклад: вылічэньне ліку π, вылічэньне асновы натуральных лягарыфмаў, то бо ліку Эйлера, і вылічэньне прапорцыі залатога сечыва, што ведама таксама пад назваю «пасьлядоўнасьць Фібаначы».

Калі пагледзіце на даты ладжаньня фэстаў, выявіце, што яны тож не выпадковыя. Тут, аднак, вы ня сьмееце забывацца, што Зямля ў цяперашні час круціцца вакол Сонца не з такою хуткасьцю, зь якою б мела, але павольней. Пэўна, вы ведаеце, што Сьвята Сьвятое Галубіцы празь 50 дзён па Вялікадні, а Сьвята Чыстае Лілеі праз 100 дзён па Сьвяце Сьвятое Галубіцы. Сьвята Зіхатлівае Зьвязды праз чвэрць года па Сьвяце Чыстае Лілеі. Тую чвэрць года, аднак, вылічвайце не паводле вашага сучаснага календару, але паводле духоўнага календару, які вам знаёмы зь Бібліі і якім дагэтуль карыстаецца габрэйскі народ, хоць і гэты каляндар мусіў прыстасоўвацца да больш павольнага кручэньня Зямлі.

Падобнымі да таго радамі рэгулюецца і жыцьцё чалавека. Ведама, стопрацэнтава вы іх ня можаце атрымаць на нейкі год ці нават гадзіну, бо тут многа пабочных уплываў, што могуць паскорыць альбо запаволіць пэўную падзею. У ісьце тое, як у часе інкарнацыі, якая настае дакладна ў сярэдзіне цяжарнасьці, то бо праз 140 дзён па зачацьці, і адначасна недзе ў сярэдзіне цяжарнасьці, бо ўся цяжарнасьць не трывае дакладна 280 дзён, але нараджэньне чалавека часта мусіць пасунуцца на колькі дзён раней ці пазьней, каб былі споўнены Законы прамяненьня зорак.

У жыцьці чалавека дзейныя некалькі лікавых радоў. Першы зь іх — рад «семярковы». У 7 гадоў дзіця гатовае навучацца, у 14 гадоў пераходзіць на другую стадыю сталеньня, у 21 год робіцца дарослым, у 28 гадоў чалавек сталы і духоўна, каб выхоўваць дзяцей, і гэтак далей.

Адначасна для чалавека дзейны рад «пяцярковы». У 5 гадоў канчаецца век малога дзіцяці, у 10 гадоў пачынаецца першая стадыя сталеньня, у 15 гадоў ён духоўна гатовы да першага «каханьня», у 20 гадоў здольны жывіцца сам, 25 гадоў — ідэальны век жаны, каб зачаць першае дзіця, і гэтак далей.

Да гэтага ўсяго далучаецца трэці рад, знаёмы вам як пасьлядоўнасьць Фібаначы альбо залатое сечыва.

Паглядзім на залатое сечыва трохі падрабязьней, бо тое найважнейшы рад. Рад пачынаецца лікам 0, то бо зачацьцем. Працягваецца лікам 1, то бо нараджэньнем. Ізноў паўтараецца адзінка, то бо першы год жыцьця, калі дзіця навучыцца валодаць сваім целам так, што здолее хадзіць. У два гады дзіця пачынае быць самастойным у выпаражненьні. У тры гады вучыцца адрозьніваць колеры і пазнаваць сьвет «вечнымі» пытаньнямі: «Чаму?» У 5 гадоў ужо мела б здолець цалкам самастойна адзявацца, у 8 гадоў пераходзіць на апошнюю стадыю дзяцінства, у 13 гадоў у яго адбываецца вельмі бурны целавы рост, і ў 21 год робіцца дарослым.

У 34 гады мае ўжо падросшых дзяцей, і настае пэрыяд поўнага росквіту яго сіл. У тым пэрыядзе чалавек ужо мае маці такія навыкі і практыку, што для яго не праблема грубарэчыўна жывіцца і ён здольны быць цалкам адказным за сваю працу. Згодна з сваёю скіраванасьцю ў тым веку ён сталы, каб весьці і вучыць іншых людзей, якія патрэбнае сталасьці яшчэ не дасягнулі. Гэта пэрыяд, калі чалавек можа раптам выявіць, што працы, якая раней займала доўгія гадзіны, дае рады намнога хутчэй, і таму ў яго застаецца намнога больш часу на духоўныя чыннасьці.

Гэты пэрыяд доўжыцца аж да 55 гадоў, калі чалавек пераходзіць з пэрыяду сталасьці ў пэрыяд восені свайго жыцьця. У тым часе яго фізычныя сілы пачынаюць патроху меншаць і настае пэрыяд, калі ён мае заняцца чыста духоўнаю працаю.

Тыя людзі, што займаліся чыста духоўнаю працай і раней, бо гэта было іх пакліканьнем, ніяк не пакрыўджаныя, бо яны і ў маладзейшым веку мелі, акрамя духоўных, і грубарэчыўныя абавязкі, напрыклад, калі гадавалі сваіх дзяцей і даглядалі іх ці калі будавалі сваё жытло. У гэтым веку ад такіх дробязяў яны ўжо вызваленыя, бо іх дзеці ўжо дарослыя, і таму набыты ў часе жыцьця досьвед можна якраз цяпер перадаваць сваім нашчадкам.

Апошні лік залатога сечыва, што датычыць людзкога жыцьця, — лік 89, які азначае зіму. Гэта век, калі чалавек ужо мусіць падрыхтавацца да зыходу на другі бераг, бо яго жыцьцё памалу, але ўпэўнена канчаецца.

Не пярэчце зараз, што мала хто зь людзей дажывае да такога веку. Прычыны, відаць, ня трэба высьвятляць далей, толькі ўспомніце, што ў часох Атлянтыды даходзіла і да большых лікаў, але заняпад людзтва выклікаў зрух.

Адцемце зараз некалькі цікавых узаемных лучнасьцяў усіх трох радоў. Першая ўзаемная лучнасьць — гады 13, 14, 15, то бо пачатак другога этапу сталеньня, што дае духу «крылы» і мажлівасьць, калі ён тымі крыламі карыстаецца, пазбыцца многіх ніцяў, якія яго аблытваюць. Той пэрыяд канчаецца зноў ва ўзаемных лучнасьцях гадоў 20, 21, калі чалавек дарослы. Наступныя ўзаемныя лучнасьці — гады 34, 35, то бо пік даросласьці, пік грубарэчыўных сіл; і гады 55, 56, што азначаюць канец таго піку. Апошняя ўзаемная лучнасьць — гады 89, 90, 91, што азначаюць старасьць.

На тых перапляценьнях вы бачыце мажлівасьці зрухаў, якія з духоўнага пункту гледжаньня меркаваныя і якія прыстасаваныя да разнароднасьці духаў. Адначасна зь іх можаце бачыць, што духаў нельга пасартаваць на асобныя катэгорыі, бо кажны інакшы, і, значыць, тое, што ў аднаго пачнецца раней, у другога пачнецца пазьней.

Тыя тры рады не адзіныя рэгулююць залатое сечыва людзкога жыцьця. Аднак ува ўсіх радах вы знойдзеце пункты перапляценьня, што намячаюць розныя жыцьцёвыя этапы і дадаюць разнастайнасьці ў грубарэчыўныя зьмяненьні цела.

Мы не ўспаміналі, напрыклад, так званы клімакс у мужчын і жон, які выпадае звычайна на пэрыяд 45–50 гадоў, бо рэгулюецца не пасьлядоўнасьцю Фібаначы, што пачынаецца лікамі 0 і 1, але камбінацыяю «пяцярковага» і «семярковага» радоў у сэнсе падліку раду спосабам Фібаначы, то бо радамі, дзе выточныя лікі 1, 5 і 5, 7. Калі вылічыце тыя рады, зноў знойдзеце там многія знаёмыя лікі, што адпавядаюць азначаным вякам.

Да гэтага ўсяго мусяць дадавацца новыя і новыя рады, улучна з радамі квадратуры кругу ці трысэкцыі куту, то бо рады, каб вылічыць лік π і лік Эйлера, бо π — гэта па-філязофску квадратура кругу, а лік Эйлера — гэта па-філязофску трысэкцыя куту.

Яшчэ трэба дадаць, што ўсе рады ў веку чалавека будуць важнымі, таксама і калі істотна павялічыцца сярэдні чалавечы век, да чаго дойдзе ў прышласьці. Толькі паступова пасунецца іх значэньне.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.