Архив рубрики: Заклікі, Выклады (бел)

Мазаіка лучнасьцяў паміж людзьмі

Многа мільярдаў духаў у стварэньні. Калі ўявіце, колькі тысяч зь іх знаеце асабіста вы, лёгка выявіце, якая безьліч узаемных лучнасьцяў паміж імі. Ствараецца агромністая мазаіка ўзаемных лучнасьцяў, дзе кажны мае сваё нязьменнае месца. Читать далее Мазаіка лучнасьцяў паміж людзьмі

Партнэрская вернасьць

Партнэрская вернасьць стаіць перад вамі як нешта сьвятаснае. Адчуваецца вамі як тое, што тут павінна быць, бо безь яе вы ня зможаце як партнэры дзеяць. Гэта ўсё правільна. Але гэта толькі малая частка праўдзівае партнэрскае вернасьці. Читать далее Партнэрская вернасьць

Грубарэчыўная праява плоцевага інстынкту

Вы чыталі, што плоцевае ўстрыманьне духоўна не карыснае. Узьнікае, аднак, пытаньне, як маюць разьвязваць гэтую праблему людзі самотныя, напрыклад: свабодныя, разьведзеныя, удаўцы ці партнэры, разлучаныя адно з адным на доўгі час. Читать далее Грубарэчыўная праява плоцевага інстынкту

Што такое плоцевае ўстрыманьне?

Вы ведаеце, што плоцевае ўстрыманьне духоўна не карыснае. З другое стараны, вы адначасна ведаеце, што і надмерная плоцевая актыўнасьць духоўна не карысная. Узьнікае пытаньне — якімі маюць быць мерная плоцевая актыўнасьць ці ўстрыманьне. Читать далее Што такое плоцевае ўстрыманьне?

Натуральнасьць і ненатуральнасьць

Жывяце на Зямлі, гутарыце адзін з адным і адначасна ані ня ведаеце, што такое натуральныя і ненатуральныя тэмы размоў. Многія рэчы, што ёсьць натуральным складнікам вашага жыцьця і пра што і так кажны ведае, вы ўважаеце за табу, а вельмі прыватныя тэмы, наадварот, выцягваеце на публіку. І ў гэтым кірунку кажначасна праяўляецца дамінантнае становішча мужчын. Читать далее Натуральнасьць і ненатуральнасьць

Узвышэньне жаны

Вы паспрабавалі на два тыдні памяняцца абавязкамі? Калі не, ня мае сэнсу, каб вы ўвогуле чыталі далей, бо нічога б не зразумелі. Калі вам на гэта не стае толькі адвагі, пашукайце ва ўспамінах тых, што першымі будавалі Гару. Знойдзеце там, што Пан проста рабіў тое самае! Хоць Яму гэта не было патрэбна, але было патрэбна тым, якія першымі прыйшлі туды будаваць новае. Читать далее Узвышэньне жаны

Новы мужчына

Жоны першымі мусяць зьмяніцца да новага, каб за імі потым рушылі ўсьлед мужчыны. Аднак дзеля гэтага яны мусяць мець створаныя ўмовы, якія ім мусяць падрыхтаваць уласна мужчыны. Читать далее Новы мужчына

Новая жана

Паглядзіце на гісторыю, людзі, і спытайце самі сябе, калі жана была свабоднаю. Лёгка выявіце, што ў знаёмай вам гісторыі такога ніколі не было. Жон заўжды трымалі на другім пляне, дурнымі і неадукаванымі, і толькі некалькі сьветлых выняткаў сёньня выстаўляюцца напаказ, як бы тыя выняткі мелі азначаць большасьць. Читать далее Новая жана

Заняпад жаны ці мужчыны?

Зьмей прапанаваў: «Зьеш плод з гэтага дзерава і ўжо не памрэш, а будзеш мудрэйшаю за Бога!» І жана ўзяла, пакаштавала і прапанавала мужчыну. Мужчына ўзяў і зьеў яблык зь ёй. І так жана была першаю, якая заняпала, а мужчына быў першым, які пайшоў за ёю. Читать далее Заняпад жаны ці мужчыны?

Партнэрская адданасьць

Сямейная ідылія. Нядзеля, па абедзе. Ва ўтульных крэслах перад камінам сядзяць малжонкі. Гаспадар чытае газэту і пацягвае каву. Гаспадыня побач зь ім шчабеча, чытае кухарскую кнігу і рыхтуецца да наступнага тыдня. Калі муж дачытвае газэту, жонка падае яму паліто, клапатліва змахвае зь яго парушынкі і праводзіць. Читать далее Партнэрская адданасьць