Не дазваляйце ўкрасьці першае ўражаньне

Першае ўражаньне ня маніць. Як тады можна, што вы ўжо гэтулькі разоў мыляліся? А ўсё таму, што першае ўражаньне дазвалялі ўкрасьці. Каб вы спазналі, як магло да такіх падзей дайсьці, мусіце найперш даведацца, як першае ўражаньне ўзьнікае.

Уявіце сабе, што вы ідзяце зь некім сустрэцца. Калі вы набліжаецеся адзін да аднаго, на пэўнай адлегласьці пачынаюць узаемна перасякацца вашыя прамяненьні крыві. Тым перасяканьнем вы адчуеце на сабе, які дух да вас набліжаецца. Згодна з роўнем сьведамасьці духа, аднак ня толькі сьветлага, але і цёмнага, тое прамяненьне слабое альбо моцнае, а таму і адлегласьць, калі вы можаце яго адчуць, вельмі розная.

У разе, калі нехта мае прамяненьне слабое, першае ўражаньне атрымаеце толькі ў часе досыць блізкага кантакту. Каб дух увогуле змог вычуць прамяненьне крыві чужога чалавека, ён мусіць, аднак, застацца бязь целавых пачуцьцяў. І тут надыходзіць чарга вельмі пашыранае згубнае звычкі падаваньня рукі ў момант прывітаньня альбо знаёмства паміж людзьмі, дагэтуль не знаёмымі. Тое падаваньне рукі, аднак, выклікае разумовае пачуцьцё, якое аслабляе альбо зусім заглушае адчуваньне першага ўражаньня.

Калі вам працягваецца рука, пачуцьцё ад яе поціску можа настаць нават хутчэй, чым дойдзе да перасяканьня прамяненьняў крыві, таму адчуваньне вамі першага ўражаньня потым ужо ўвогуле не бярэцца пад увагу. Так вы дазваляеце разумовым пачуцьцям украсьці першае ўражаньне.

Таму як можаце асьцерагайцеся гэтае згубнае звычкі, хоць таго нярэдка проста вымагае іншы бок. Калі ўхіліцца ня можаце, тады замкніцеся ў сабе. Калі сустрэча досыць доўгая, пачуцьцё ад падаваньня рукі з часам сьціхне, і потым вы зможаце адчуваньнем зрабіць правільнае ўражаньне. Калі сустрэча недастаткова доўгая, маеце мажлівасьць стварыць першае ўражаньне ў прышласьці.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.