Архив рубрики: Заклікі, Выклады (бел)

Перадфэст Чыстаты

Сёньня вы, людзі, рыхтуецеся да Фэсту Чыстаты. Вычысьцілі свае дамы, памылі свае целы і з адважнасьцю ўваходзіце ў храмы. Многія з вас залятаюць думкамі ў мінуласьць і ўспамінаюць, што ў гэты дзень на Зямлі нарадзілася Ірмінгард. Думаеце, што гэта фэст з нагоды дня яе нараджэньня. Читать далее Перадфэст Чыстаты

Нараджэньне Ласкі на Зямлі

Тыя, што паходзяць з Вышынь, ёсьць Чыстата, бо ў Вышынях усё — Адзінства. Тое Адзінства — Чыстата. Гэта таемства Трыадзінства. З Чыстаты шчапаньнем узьнікаюць Ласка, Справядлівасьць і Чыстата. І тая Троіца прыйшла на Зямлю. Читать далее Нараджэньне Ласкі на Зямлі

Сусьветны паварот

Сусьветны паварот. Гэта месца ці духоўная падзея? Што вы шукаеце, людзі, калі ходзіце да так званага Сусьветнага павароту. Думаеце, што пад камянямі ўтоена духоўная падзея? Читать далее Сусьветны паварот

Зьмена стаўленьня

У Атлянтыдзе Слова прыносілі пакліканыя да гэтага духі. Праз адкрыты духоўны слых яны ўспрымалі, што такое Ласка. Зьмест ніколі не зьмяняўся. Што зьмянялася, дык гэта толькі форма. З усіх старон, з усіх кірункаў, з усіх пунктаў погляду людзям было дадзена талкаваньне гэтага Закону. І так людзі вучыліся ўва ўсім шукаць Ласку, так яе спазнаваць. Тым яны разумелі: «На пачатку было Слова…» Читать далее Зьмена стаўленьня

Мова вобразаў IV

Марыя як Касандра замкнула на Зямлі круг, які пачаў Абд-ру-шын як арабскі князь. З Закону, аднак, вынікае, што ніхто ні за кога ніякі круг замкнуць ня можа. Зноў тут маем уяўную супярэчнасьць. Таму ўяўную, бо вы ня ведаеце, што такое Адзінства. Читать далее Мова вобразаў IV

Мова вобразаў III

«Сьвяты толькі Бог!» Тое вам знаёма, і, насуперак таму, вы ня дзівіцеся з словазлучэньняў «Сьвятая Гасьціна» і «Сьвяты Граль». Хоць пра тое ўжо гаварылася,[1] пакажам таксама і мову вобразаў, якая ў тым утоена. Читать далее Мова вобразаў III

Мова вобразаў II

«Гэтае Слова даецца вам з тым усьведамленьнем, што нават найлепшыя з вас не зразумеюць і адну дзясятую зь яго». Тыя словы вам знаёмыя, але вы ўвогуле ня знаеце іх праўдзівага сэнсу. Думаеце, што ня здолееце зразумець нават толькі адну дзясятую з грубарэчыўнае формы Слова, і таму чытаеце яго ўздоўж і ўпоперак, імкнучыся вывучыць на памяць. Думаеце, што так набліжаецеся да граніцы аднае дзясятае. Калі б вы, аднак, і ўсё Пасланьне Граля цалкам зналі на памяць, не разумелі б больш за адну сотую Слова! Читать далее Мова вобразаў II

Мова вобразаў I

Духоўныя творы напісаны ў вобразах. Вось прычына, чаму вы іх не разумееце, бо вы ўсё зрынаеце ў грубарэчыўнасьць. Але інакш напісаць нельга, бо жывое духоўнае дзеяньне можна апісаць толькі вобразамі. Читать далее Мова вобразаў I

Пасланьне Граля як ключ

Пасланьне Граля — гэта ключ, з помаччу якога вы можаце вызначаць вартасьць хоць якое падзеі ўва ўсім стварэньні. Гэта альфа і омэга пазнаньня, то бо цьвёрдая скала, на якую вы можаце калі-колечы абаперціся. Читать далее Пасланьне Граля як ключ

«…І адпусьці нам нашыя правіны, як і мы адпускаем…»

Шматразова вы атрымалі талкаваньне гэтых слоў. Дзень у дзень вы імі моліцеся ці, лепш сказаць, гаворыце іх. Чаму тады ў зямным не відаць іх практычнага ўплыву? Да сваіх законаў вы дадалі, што кіруецеся хрысьціянскаю традыцыяю. Дык чаму вашыя законы такія самыя, як і за часамі паганскага Рыма? Читать далее «…І адпусьці нам нашыя правіны, як і мы адпускаем…»