Мова вобразаў IV

Марыя як Касандра замкнула на Зямлі круг, які пачаў Абд-ру-шын як арабскі князь. З Закону, аднак, вынікае, што ніхто ні за кога ніякі круг замкнуць ня можа. Зноў тут маем уяўную супярэчнасьць. Таму ўяўную, бо вы ня ведаеце, што такое Адзінства.

Калі вернецеся да выкладу «Трайны Закон у стварэньне», убачыце, што тыя, хто сьмее называцца «Адзінства», паходзяць зь Сілы. Ня ведаеце, аднак, што ўласна тое азначае. Гэта прамяненьне Бога, якое ёсьць ад вечнасьці. Гэтае прамяненьне — Яго невымоўнае Імя. Яно мае гэтулькі літар, колькі тых, хто ёсьць Адзінства.

Азначае тое, што, хоць яны самастойныя асобы, іх адчуваньне агульнае. Ужо гэта само вы ня можаце ўявіць. Але тое павінна быць вам сказана, каб вы ведалі стварыць хоць нейкае ўяўленьне.

У запраўднасьці тое для вас азначае, што, няхай выйдзе ў стварэньне хто-колечы зь іх, з пункту гледжаньня Закону гэта тое самае, нібы ў стварэньне выйшаў Бог-Айцец. І таму Сын Божы вам казаў: «Я і Айцец — адно!»

Калі на Зямлі былі Марыя і Абд-ру-шын, з прычыны іх супольнага адчуваньня яны мелі і супольныя думкі. Можа, ня самі словы, але іх думкі былі ўзаемна злучаны супольным адчуваньнем. Вось чаму тое, што рабіў адзін, нібыта рабіў і другі, а таму і зваротнае дзеяньне магло скончыцца на кажным зь іх.

Аднак гэта можа быць толькі ў тых, хто ёсьць Адзінства. Істота, якая шчапаецца на актыўнае і пасіўнае, гэтага ня знае, бо шчапаецца на асоб, і кажная зь іх мае асобнае адчуваньне без таго, каб тое самае мусіў адчуць нехта іншы.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.