«…І адпусьці нам нашыя правіны, як і мы адпускаем…»

Шматразова вы атрымалі талкаваньне гэтых слоў. Дзень у дзень вы імі моліцеся ці, лепш сказаць, гаворыце іх. Чаму тады ў зямным не відаць іх практычнага ўплыву? Да сваіх законаў вы дадалі, што кіруецеся хрысьціянскаю традыцыяю. Дык чаму вашыя законы такія самыя, як і за часамі паганскага Рыма?

Возьмем прыклад. Нехта парушае ў дачыненьні да некага іншага правілы дарожнага руху. Той іншы яму адпускае — узапраўды, паводле Закону. Вінаваты ўнутры пакутуе і шкадуе пра свой учынак. Духоўна і грубарэчыўна ён імкнецца тое выправіць. Паводле Закону ўсё замкнута і адкуплена. Таму далей ніхто ня мае права караць «вінаватага».

Якая, аднак, запраўднасьць? Паліцэйскія структуры працягваюць сьледзтва, бо зямны закон яшчэ ня быў споўнены. Вінаваты паўстае перад судом. Дарэмна будзе пацярпелы сьцьвярджаць, што ўсё замкнута і адкуплена, а таму нікому не патрэбна далейшае караньне. Судзьдзя ня можа тое задаволіць, нават калі б сам хацеў, бо яму тое не дазваляе зямны закон, якому ён сам падпарадкаваны. Хоць ён з тым ня згодны, мусіць усталяваць «справядлівасьць» і мусіць засудзіць злачынцу, хоць і на найменшае з усіх караньне, якое яму дазваляе зямны закон.

Дзе хіба? Чаму не зьмяняецца зямны закон? Рэч у тым, што пра адпушчэньне людзі хоць і гавораць, але ў запраўднасьці адпускаць ня ведаюць. Паспрабуйце пайсьці і апытаць хоць каго з тых, што любяць гаварыць пра адпушчэньне, з такімі пытаньнямі: «Прапанавалі б вы таму, хто зьбіў аўтам вашае дзіця, жонку, мужа альбо бацькоў, добрых сяброў альбо знаёмых, што спыніце паліцэйскае сьледзтва, бо маеце такую мажлівасьць? Запрасілі б яго дамоў у госьці і пачаставалі б яго? А калі б вы яго запрасілі, сьмеў бы ён у вас пераначаваць? Пайшлі б вы ў суд сьведчыць на яго карысьць? Паведамілі б публічна, што гэта добры чалавек і вы на яго ня гневаецеся?»

Толькі калі на ўсе гэтыя пытаньні вы здольныя шчыра адказаць «так», тады можаце сказаць, што ведаеце адпускаць! Аднак шчыра адказаць вы можаце толькі тады, калі самі нешта такое перажылі. Інакш тое тэорыя, а яе практычны вынік — цяперашнія зямныя законы, поўныя нянавісьці!

Натуральна, адпушчэньне можа быць і ў выпадку, калі злачынцу «ані ня хочаце бачыць». У папярэднім прыкладзе было ясна сказана, што вінаваты шкадуе і духоўна і грубарэчыўна імкнецца пакрыць шкоду. Так ня здолее цёмны дух!

У разе, калі злачынца не шкадуе пра свой учынак, тое часта праяўляецца фальшывым імкненьнем да выпраўленьня, што хаваецца за рознымі фразамі і заявамі без самахвотнага імкненьня да запраўднага духоўнага і грубарэчыўнага замыканьня кругу. У такім разе было б крывадушнасьцю, калі б пацярпелы прасіў пра нейкую палёгку ў крымінальнай справе!

Зямны закон меў бы маці паводле Закону толькі адно-адзінюткае мажлівае караньне: «Засуджаны на нявызначаны час, пакуль сам і дабравольна не спазнае сваю правіну і ня будзе імкнуцца яе выправіць!» З ста сёньняшніх засуджаных дзевяноста зь вязьніцы ніколі б ня выйшлі! Астатнія дзесяць у вязьніцу ані б не ўвайшлі!

Той, хто крадзе хлеб з голаду, ня злодзей, бо інакш памёр бы з голаду, і пра свой учынак шкадуе раней, ніж яго зрабіў. Той, хто хоць і галадае, але крадзе алькаголь, ёсьць злодзеем, бо без алькаголю б пражыў!

Ніводны злодзей, забойца ці рабаўнік, аднак, не шкадуе пра свой учынак! А найменш пра яго шкадуюць тыя, што закон прыстасоўваюць пад сябе! Тыя, аднак, паводле сёньняшніх крытэраў, перад судом нават не паўстануць!

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.