Мова вобразаў I

Духоўныя творы напісаны ў вобразах. Вось прычына, чаму вы іх не разумееце, бо вы ўсё зрынаеце ў грубарэчыўнасьць. Але інакш напісаць нельга, бо жывое духоўнае дзеяньне можна апісаць толькі вобразамі.

Слова, што было вам дадзена, як вялікі вобраз, створаны мазаікай асобных абразкоў. Кажная духоўная падзея апісана многімі, уяўна рознымі словамі, яны, аднак, толькі асобныя часьцінкі, абразкі, якія вы мусіце паскладаць самі, каб убачылі вобраз цэлы. Таму належыць, каб вы ўрэшце навучыліся тую мову разумець, бо інакш вашыя веды ніколі ня будуць поўнымі.

Вернемся да Слова. Цэлае Слова — гэта Ласка, Справядлівасьць, Чыстата, Дасканаласьць. Тыя чатыры словы асягнуты ў слове Бог. А як тое для вас неспасьціжна, мусіць кажнае з тых слоў апісвацца тысячамі спосабаў, каб вы, кладучы каменьчык да каменьчыка, потым у вельмі складаным вобразе знайшлі тое звычайнае і простае, адно-адзінюткае Слова.

Калі вы тое выявіце, тады ўбачыце ўсё неперасягальнае ўладкаваньне стварэньня да апошняга закутка, і таму ўжо ня будзе перад вамі ніводнае таямніцы ў стварэньні. Таму, каб вы здолелі знайсьці адзінства тых слоў, часамі вам паказваюцца ўяўна супярэчлівыя вобразы. Таму ўяўна, што раз тая самая падзея апісана, скажам, з пункту гледжаньня Закону Ласкі, а іншы раз, скажам, з пункту гледжаньня Закону Справядлівасьці. Так узьнікаюць два вобразы, яны, аднак, у запраўднасьці ёсьць толькі адным-адзінюткім апісаньнем тае самае рэчы з розных пунктаў погляду.

Таму, каб вы маглі стварыць сабе хоць нейкае ўяўленьне, прыточым некалькі прыкладаў.

Паглядзім на чатырох крылатых жывёл на ступенях Божага стальца. Пры слове «Пакора» ў вас перад вачыма паўстане Баран. У іншым месцы, аднак, вы чытаеце, што праўдзівая Пакора ўзьнёслая і ў стварэньне яе праменіць Арол! Аднак праўдзівая Пакора ня толькі ўзьнёслая, але і ганаровая, і таму ў стварэньне яе меў бы высылаць Леў! А як і Бык — створаны, і ён праменіць у стварэньне Пакору, што трымціць у Сіле, і гэта азначае, што праўдзівая Пакора не адступае!

Каторая тады з тых чатырох жывёл праменіць у стварэньне Пакору? Ніводная зь іх! Пакору ня можа праменіць ніводны з створаных, бо ня здолее быць у запраўднасьці пакорным. Рэч у тым, што Пакора — частка Чыстаты, неспасьціжнае часткі Божага Слова. Пакора асягнута ў Сіле, зь якое паходзяць тыя, хто ёсьць Адзінствам.[1] Нават тыя чатыры жывёлы ані ня могуць праменіць Пакору!

Чатыры крылатыя жывёлы Пакору прымаюць і на яе промні потым праменяць Узьнёсласьць, Сілу, Адвагу і Ганаровасьць.

Зараз мусім задаць вам пытаньне. Што такое Ўзьнёсласьць, Адвага, Сіла і Ганаровасьць? Закон — гэта Ласка, Справядлівасьць, Чыстата. Таму і паміж тымі паняткамі павінна быць адзінства. Гэта тое, што вы мелі шукаць у Слове, то бо выніковы вобраз мазаікі.

Ганаровасьць, што праменяць Арол, Баран, Бык і Леў, трымціць у Законе Чыстаты. Сіла, што праменіць Бык, трымціць у Законе Ласкі. Адвага, што праменяць Баран і Леў, трымціць у Законе Справядлівасьці. Узьнёсласьць, што праменяць Арол і Баран, трымціць у Законе Справядлівасьці.

У запраўднасьці ўсе чатыры жывёлы праменяць Трайны Закон, то бо праменяць Узьнёсласьць, Сілу, Адвагу і Ганаровасьць. Кажная зь іх, аднак, праменіць нейкую частку мацней паводле свае прыстасаванасьці.

Цяпер вам здаецца, што ўсё заблытана. Але гэта ня так. Уяўляецца гэта вам так таму, што вы яшчэ ня ўмееце шукаць адзінства ў Трайным Законе. У запраўднасьці, калі б мы напісалі, што ўсё ёсьць прамяненьнем Закону Ласкі ці Закону Справядлівасьці, альбо Закону Чыстаты, было б гэта праўдаю. Таму на гэтым месцы мусім прытачыць прыклад такога адзінства.

Вы ведаеце, што Ласка ў стварэньні праяўляецца Законам прыцягненьня аднароднага, Справядлівасьць — Законам зваротнага дзеяньня, а Чыстата — Законам цяжару. У запраўднасьці гэта толькі розныя праявы аднаго-адзінюткага Закону — Закону руху, што ёсьць вобразам Трыадзінства.

Возьмем як просты прыклад знаёмае: «Што пасееш, тое і пажнеш!» Некаму пад тое ўяўляецца вобраз Закону прыцягненьня аднароднага, іншаму — Закону зваротнага дзеяньня і ўрэшце яшчэ некаму наступнаму — дзеяньне Закону цяжару.

Кажны зь іх мае рацыю, бо ў запраўднасьці гэта адзін Закон, і, значыць, ён асягнуты ў кажнай падзеі. Вы б зразумелі тое тады, калі б зразумелі Пасланьне Граля, якое было вам дадзена, то бо, калі б зразумелі хоць бы адну дваццатую Слова! Нават найлепшыя з вас, аднак, на гэта ня здольныя, ня тое каб разважалі пра адну дзясятую!

[1] Выклад «Трайны Закон у стварэньне».


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.