Мова вобразаў II

«Гэтае Слова даецца вам з тым усьведамленьнем, што нават найлепшыя з вас не зразумеюць і адну дзясятую зь яго». Тыя словы вам знаёмыя, але вы ўвогуле ня знаеце іх праўдзівага сэнсу. Думаеце, што ня здолееце зразумець нават толькі адну дзясятую з грубарэчыўнае формы Слова, і таму чытаеце яго ўздоўж і ўпоперак, імкнучыся вывучыць на памяць. Думаеце, што так набліжаецеся да граніцы аднае дзясятае. Калі б вы, аднак, і ўсё Пасланьне Граля цалкам зналі на памяць, не разумелі б больш за адну сотую Слова!

Грубарэчыўная форма Слова, асягнутая ў Пасланьні Граля, натуральна, асягае больш. Там утоены абсалютна ўсе веды, што вы здатныя зразумець. Большасьць зь іх, аднак, паміж радкамі і, перадусім, ва ўтоеных узаемных лучнасьцях.

Таму, каб вы нарэшце даведаліся, што такое адна дзясятая Слова, мусім ісьці да Вышынь. Вы ведаеце, альбо, лепш сказаць, мяркуеце, быццам ведаеце, што Слова Ёсьць. Прачытайце яшчэ раз радаснае вызнаньне Яна ва ўступе да яго Эвангельля: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог».

Гэта — Слова! Нішто іншае! Усё тое, што вы пазначаеце паняткам «Слова», у запраўднасьці толькі Яго часьцінка. Створаным дадзены тры словы — Ласка, Справядлівасьць і Чыстата. Чацьвёртае слова, што ў Бібліі пазначана як «невымоўнае Імя Божае», мусіць назаўжды застацца для вас таемствам. Тыя тры словы, што вам дадзены, азначаюць, аднак, так многа, што вы іх не зразумееце ані за час усяго свайго быцьця ў вечнасьці.

Як Слова спазнаюць створаныя? Пакажам тое на прыкладзе духаў і злучаных зь імі створаных. Першае слова, што духі спазнаюць, — Ласка. З таго слова яны здолеюць спазнаць найбольш адну дваццатую Слова. Ня больш! Потым прадухоўныя спазнаюць слова «Справядлівасьць». Зь яго яны здолеюць спазнаць адну дзясятую Слова. Ня больш! Апошнімі арханёлы спазнаюць слова «Чыстата». Зь яго яны здолеюць спазнаць адну пятую Слова. Ня больш! Толькі тыя, што ў непахіснай вернасьці атрымалі іскру бязбытнаснасьці, то бо істоты, здолеюць спазнаць адзінства тых трох слоў як Трайны Закон.

Гэта ўся таямніца пазнаваньня Слова!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.