Зьмена стаўленьня

У Атлянтыдзе Слова прыносілі пакліканыя да гэтага духі. Праз адкрыты духоўны слых яны ўспрымалі, што такое Ласка. Зьмест ніколі не зьмяняўся. Што зьмянялася, дык гэта толькі форма. З усіх старон, з усіх кірункаў, з усіх пунктаў погляду людзям было дадзена талкаваньне гэтага Закону. І так людзі вучыліся ўва ўсім шукаць Ласку, так яе спазнаваць. Тым яны разумелі: «На пачатку было Слова…»

Па гэтай школе духі мелі вучыцца Ласку даваць, чым мелі зразумець «…і Слова было ў Бога…», каб нарэшце навучыліся прымаць Ласку і тым зразумелі «…і Слова было Бог!».

Па першай школе, калі яна яшчэ нават ня скончылася, дайшло да грахоўнага заняпаду людзтва. Людзі перасталі хадзіць у духоўную школу. Толькі нямногія рабілі гэта далей, і тыя яе і скончылі. Было іх дзьвесьце тысяч, але мела іх быць пятнаццаць мільярдаў! Тыя дзьвесьце тысяч зрабіліся потым сьвятарамі і настаўнікамі. Прымалі Слова з Вышынь і імкнуліся навучыць астатніх духаў.

Пытаецеся, дзе тыя 144 000, пра якія было зьвеставана ў Вадкрыцьці Яна? Тыя 144 000 паступілі ў другі кляс школы Ласкі ў Атлянтыдзе. Дагэтуль яны тую школу ня скончылі!

Астатнія пятнаццаць мільярдаў пра гэтую школу нават і ня думалі! Яны зьмянілі сваё стаўленьне! Празь іх мусіла быць зьменена школа.

Пачалася школа Справядлівасьці. Мільёны гадоў трывала тая школа! Стала тая самая, а навокал: «Ня сьмееце! Мусіце! Што хочаце? Куды ідзяце?!…» Мільёны гадоў — і зь пятнаццаці мільярдаў школу адужалі дзьвесьце духаў. Тымчасам астатнія зноў зьмянілі сваё стаўленьне, павярнуліся да Справядлівасьці сьпінаю!

Тут з Вышынь прыйшоў Настаўнік найвышэйшы — Сын Божы Езус. Прыйшоў, каб прынесьці новую школу — школу Чыстаты. Можа, нехта з тых пятнаццаці мільярдаў гэта зразумее… Тыя самыя настаўнікі, што вучылі Ласкі і Справядлівасьці, пачалі вучыць Чыстаты. Шаснаццаць духаў зь пятнаццаці мільярдаў гэта зразумелі!

Прыйшоў канец. З Вышынь прагучала: «Пакажы свае далоні, чалавеча! І ў іх пакажы вынікі свае працы!» І пятнаццаць мільярдаў чалавечых духаў зьмянілі стаўленьне, павярнуліся да Бога сьпінаю!

Толькі тыя, што скончылі нейкую з трох духоўных школ, паднялі свае рукі да Вышынь і сказалі: «Глядзі, Пане, крыху нечага маем у руках. Ня ведаем, што гэта, але з Ласкаю Табе тое даём».

Засьвістаў Меч, і прагучала з Вышынь: «Пажагнаныя тыя, чые рукі не пустыя! Напоўнілі вы алеем свае лямпы і ўбраныя ў фэставыя шаты. І таму прыміце запрашэньне на вясельле Баранчыкава!»

І зноў прагучаў голас з Вышынь: «Людзі, слухайце! Змарнілі вы мільёны гадоў! Растрацілі дар, што сьмееце быць! Зьмяніце сваё стаўленьне!»

Прыйшоў Сын Чалавечы на Зямлю і прынёс новую школу — школу Трайнога Закону. Людзі мусяць затрымцець у школе Справядлівасьці, каб нарэшце навучыліся, чаго мелі навучыцца ў школе Ласкі. Пра школу Чыстаты зараз ня можа быць і гаворкі!

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.