Мова вобразаў III

«Сьвяты толькі Бог!» Тое вам знаёма, і, насуперак таму, вы ня дзівіцеся з словазлучэньняў «Сьвятая Гасьціна» і «Сьвяты Граль». Хоць пра тое ўжо гаварылася,[1] пакажам таксама і мову вобразаў, якая ў тым утоена.

Сьпярша спынімся на панятку «Сьвятая Гасьціна». Пэўна, ніхто з вас не ўважае кавалак аплаткі і чарачку віна за нешта сьвятое. Адначасна вы правільна называеце тыя рэчы паняткам «Сьвятая Гасьціна». Мы прыйшлі да ўяўнае супярэчнасьці. Нешта не сьвятое пазначаецца тым паняткам.

Тая супярэчнасьць узьнікае толькі таму, што вы ня цалкам паглыбіліся ў злучаную з тым духоўную падзею. То бо Сьвятою Гасьцінаю ня ёсьць ні памянёная аплатка, ні віно. Гэта толькі грубарэчыўныя сымбалі, у якіх можа быць ператрансфармавана пажагнальная Сіла з Вышынь.

Ужо сам панятак «Гасьціна» паказвае, што за тою падзеяю схавана. У стварэньне цячэ духоўны пажытак. Аднак духоўны пажытак — гэта Слова. Тады, калі жагнаецца Гасьціна, у стварэньне цячэ сіла Слова «Чыстата».

Гэта не трансфармаваная Сіла, але беспасярэдняя, то бо такая, якая цячэ беспасярэдне ад Бога-Айца. Вось найвялікшае таемства Гасьціны, бо кавалачак аплаткі і чарачка віна тым спосабам так асьвячаюцца, што правільна гаворыцца пра «Сьвятую Гасьціну».

Зараз скіруем сваю ўвагу на панятак «Сьвяты Граль». Вы ведаеце, што Сьвяты Граль — гэта судзіна, у якой няспынна кіпіць і хвалюецца, як чырвоная кроў, але не пераліваецца. У вашых душах узьнікае вобраз чашы альбо падобнае да яе судзіны. Так толькі таму, што вы не разумееце сэнсу слова «судзіна», хоць і вашыя зямныя целы часамі пазначаеце тым паняткам і знаеце той панятак у зьвязку з Марыяй і Тэрэзай — у прадухоўным уладарстве як судзінах для зямных мацярок Сына Божага і Сына Чалавечага.

Судзіна, у якой няспынна кіпіць і хвалюецца, — вобраз нечага, што ёсьць у максымальным руху. Кроў ёсьць вобразам жыцьця. Разам тыя вобразы даюць выніковы вобраз таго, хто даў узьнікнуць жыцьцю ў стварэньні.

То бо Сьвяты Граль — гэта Кароль Каралёў. Пытаецеся, чаму так не было напісана адразу? Рэч у тым, што людзі мелі самі спазнаць у Абд-ру-шыне, хто ёсьць Сьвяты Граль! Тое толькі іх хіба, што не спазналі, і толькі зараз тое можа быць адкрыта, бо Сьвяты Граль ізноў сеў на свой сталец.

[1] Выклад «Меч Сьвятога Граля».


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.