Архив рубрики: Заклікі, Выклады (бел)

«…І адпусьці нам нашыя правіны, як і мы адпускаем…»

Шматразова вы атрымалі талкаваньне гэтых слоў. Дзень у дзень вы імі моліцеся ці, лепш сказаць, гаворыце іх. Чаму тады ў зямным не відаць іх практычнага ўплыву? Да сваіх законаў вы дадалі, што кіруецеся хрысьціянскаю традыцыяю. Дык чаму вашыя законы такія самыя, як і за часамі паганскага Рыма? Читать далее «…І адпусьці нам нашыя правіны, як і мы адпускаем…»

Мова вобразаў I

Духоўныя творы напісаны ў вобразах. Вось прычына, чаму вы іх не разумееце, бо вы ўсё зрынаеце ў грубарэчыўнасьць. Але інакш напісаць нельга, бо жывое духоўнае дзеяньне можна апісаць толькі вобразамі. Читать далее Мова вобразаў I

Не дазваляйце дабравольна зьвязваць сваю свабодную волю!

Уласнасьцю духа ёсьць свабодная воля, чым ён розьніцца ад бытнасных. Многія з вас свабодную волю блытаюць зь сьведамасьцю, што, аднак, няправільна, бо існуюць і сьведамыя бытнасныя, якія ня знаюць свабоднае волі, але толькі Волю Божую. Читать далее Не дазваляйце дабравольна зьвязваць сваю свабодную волю!

Ярмо сваяцтва

Ёсьць тысячы спосабаў, як сваякі прывязваюцца адзін да аднаго. Ня толькі блізкія, такія як бацькі, браты і сёстры, але і даволі далёкія, такія як розныя кузэны і кузіны з «трэцяга калена». Найчасьцейшыя формы ўтварэньня гэткіх прывязваньняў — вясельлі, хрэсьбіны і пахаваньні. Тады склікаецца разнастайная блізкая і далёкая радня, толькі б паказаць сілу і адзінства сям’і. Читать далее Ярмо сваяцтва

Помач іншым

Хораша ўзвышаецца над людзтвам дэвіз «Умілуй бліжняга свайго!». З усіх старон гучыць: «Памагайце ў нястачы!» Гэта ўсё хораша і цудоўна. Тысячы тых, што зьвяртаюцца да іншых і просяць помачы бедным дзецям, хворым ці іншым у нястачы. Людзі рады ахвяраваць і са сьлязьмі ўваччу пазіраюць на тых, каму памаглі. Усё гэта выглядае як краснае спаўненьне ўзьнёслага запавету «Ўмілуй бліжняга свайго!». Читать далее Помач іншым

Навачаснае нявольніцтва

У вадной сям’і падрасталі двое дзяцей, хлопчык і дзяўчынка. Бацькі аддалі абодвух вучыцца. Не спыталіся, аднак, што іх цікавіць, што ім даспадобы, але аддалі іх на такое навучаньне, каб яны як найскарэй маглі зарабляць. Прымушалі іх да навукі, не пускалі нікуды. Читать далее Навачаснае нявольніцтва

Ідэальныя дзеці

Вашы дзеці ідэальныя. Лепш сказаць, вы іх такімі бачыце. Выяўляеце вы тым, што думаеце пра сябе. Яны былі прыцягнуты Законам аднароднасьці, то бо ёсьць вашым адлюстраваньнем. А як вы ўважаеце сябе за ідэальных і дасканалых, у сэнсе гэтага Закону пераносіце тое і на сваіх дзяцей. Читать далее Ідэальныя дзеці

Ідэальныя бацькі

Цікава, колькі з вас думаюць пра сябе, што яны ідэальныя бацькі, і хочуць свае выхаваўчыя рады даваць іншым. Але на Зямлі не існуе ніякіх ідэальных бацькоў. Кажны больш ці менш ставіць у сваім выхаваньні тыя мэты, якіх ён сам ня здолеў дасягнуць. Гэта, аднак, няправільна, бо тым ён імкнецца даць дзіцяці тое, што яму ўвогуле не патрэбна. Читать далее Ідэальныя бацькі