Ідэальныя бацькі

Цікава, колькі з вас думаюць пра сябе, што яны ідэальныя бацькі, і хочуць свае выхаваўчыя рады даваць іншым. Але на Зямлі не існуе ніякіх ідэальных бацькоў. Кажны больш ці менш ставіць у сваім выхаваньні тыя мэты, якіх ён сам ня здолеў дасягнуць. Гэта, аднак, няправільна, бо тым ён імкнецца даць дзіцяці тое, што яму ўвогуле не патрэбна.

Цяпер зьдзіўлена пытаецеся, няўжо гэта робіце і вы самі? Але. Тут вы ня знойдзеце выняткаў. Толькі панятак «мэты» вы ня сьмееце ўяўляць вузка. Вашы мэты ня толькі духоўныя, але і рэчыўныя ці бытнасныя. І кажны з вас мае тысячы мэт, якіх хоча дасягнуць, ня толькі адну-адзінюткую.

Так, адну маеце галоўную. Пераважна гэта бывае прага дому, то бо запраўднага духоўнага дому. Аднак зірніце на вашае кажнадзённае жыцьцё і ўсьвядомце, што многія дробязі вам важнейшыя, ніж тая высокая мэта.

Прыточым некалькі прыкладаў, каб вы здолелі ўявіць гэтае дзеяньне ў вашым уласным перажываньні.

Нехта прагнуў выдатна скончыць школу, але яму не ўдалося, і таму тая мэта часамі рафінавана падсоўваецца ўласным дзецям. У іншага ня выйшла дасягнуць на працы больш значнай пасады, і таму тую мэту ён падсоўвае сваім дзецям і хоча, каб яны былі першымі вучнямі ў клясе альбо каб выйгралі нейкі конкурс. У іншых нешчасьлівае малжонства, і таму яны вызначаюць за дзяцей, з кім тыя сьмеюць альбо ня сьмеюць таварышаваць. Яшчэ нехта з вас прагнуў іншай адукацыі, ніж мае, і таму сёньня гоніць да той адукацыі сваіх дзяцей, бо яму здаецца, што яны маюць да таго здольнасьці, але не цікавіцца, ці напраўду яны таго хочуць. А той, хто ўнутрана прагнуў абсалютнай свабоды, якая ў запраўднасьці была толькі анархіяй, той спакойна пакідае дзяцей, каб іх выхоўвала вуліца. Гэта процілеглы экстрым.

На тых некалькіх прыкладах вы можаце ўявіць сабе ўсю палітру другасных недасягнутых мэт, якія зараз хочаце ўвасобіць у сваіх дзецях.

Праўда, дзяцей трэба скіроўваць, але сумерна, то бо так, якія яны самі. Сярод вашых дзяцей няма аднолькавых, але, насуперак таму, вы іх выхоўваеце аднолькава. Ціхую авечку мусіце паганяць, але ніколі ня зробіце зь яе зайца. Зайца мусіце трошкі запавольваць, але ніколі ня вымусіце яго ісьці. А калі надзенеце на яго ўтаймавальную кашулю, толькі зламаеце яму ногі.

Аднак вы таго не разумееце і думаеце, што няправільна, калі нехта сьпяшаецца альбо, наадварот, калі нехта ідзе памалу. Але вы забываецеся на адно. Гэта яго дарога, па якой ён ідзе сам, то бо ён сам мусіць бачыць, стромістая тая дарога ці выгодная і колькі перашкод яго там чакае.

Ваша дарога ідзе ўздоўж яго, часамі зь ёю пераплятаецца, але ніколі не злучаецца. Пакуль вы ідзяце ўздоўж яе, можаце на ёй назіраць за вашым дзіцём. Але гэта толькі вонкавае назіраньне. Толькі на мажлівых скрыжаваньнях вы можаце яго пачакаць, калі яно вас тымчасам не абагнала, і можаце яму тады парадзіць, бо бачыце частку яго дарогі.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.