Навачаснае нявольніцтва

У вадной сям’і падрасталі двое дзяцей, хлопчык і дзяўчынка. Бацькі аддалі абодвух вучыцца. Не спыталіся, аднак, што іх цікавіць, што ім даспадобы, але аддалі іх на такое навучаньне, каб яны як найскарэй маглі зарабляць. Прымушалі іх да навукі, не пускалі нікуды.

Па сканчэньні навучаньня дзеці паступілі на працу, але засталіся жыць у бацькоў. Дзяўчына мусіла аддаваць дома ўсю заплату, бо, на думку бацькоў, была марнатраўнаю. Сын мог пакідаць усю заплату сабе, бо ня трацiў яе, а складаў «пад матарац».

Калі маладая жана нечага хацела, яна з горам напалам і толькі як вынятак атрымвала грошы. Адзежу ёй купляла маці пад уласны густ і без прымеркі. Калі дачка дазваляла сабе пярэчыць, што гэта не яе памер, была яшчэ і фізычна бітая, і маці на яе крычала, што яна няўдзячная.

Так прайшло некалькі гадоў, пакуль не зьявіўся кавалер. Бацькі пышыліся, бо ён меў адукацыю. Па вясельлі яны з пыхаю перадалі яму грошай са словамі: «Гэта мы дачцэ назьбіралі».

Дачка пайшла з мужам. Яны былі шчасьлівыя разам. Празь некалькі гадоў, пажыўшы на кватэры, яны крыху назьбіралі і купілі стары дом. Маці маладой жаны адразу пачала ім памагаць, купіла нейкую мэблю. Маладая сям’я жыла сьціпла, але ўсё ж паступова паправіла дамок і пачувалася шчасьліваю.

Прыйшло сур’ёзнае перажываньне — сьмерць бацькі маладой жаны. Яна тады была хворая, і да таго яшчэ захварэлі і яе малыя дзеці, таму малжонкі не змаглі паехаць на пахаваньне. Са стараны маці панесьліся дакоры: «Колькі мы вам далі, колькі мы вам памагалі, а вы нам ня ўдзячныя?!» — —

Гэтая жыцьцёвая гісторыя запраўдная і ўвогуле не адзінкавая. Дзеля яе разуменьня мусім яшчэ паказаць некаторыя схаваныя лучнасьці.

Перад вясельлем маладых, на новым месцы, мужчына знайшоў работу жане, і яна паехала да яго жыць. Бацькі адвезьлі яе туды з «пасагам», пярынамі і адзежаю, і пакінулі за многа кілямэтраў ад яе дома ў новым чужым месьце без аніводнага граша! Ці пыталіся яны наогул самі ў сябе, на што тая жана будзе жыць?

Яе прышлы муж не пытаўся, ці мае яна грошы, бо гэта яго не цікавіла, і даў ёй усё, што меў. Калі ўбачыў яе жабрацкае адзеньне, яшчэ да вясельля адзеў яе. Маладая жана зь ім упершыню пайшла па крамах і ня ўмела нават выбіраць. Мужчына ёй паказваў: «Паглядзі, харошая блузка. А гэтая мне даспадобы нават больш. Каторую ты хочаш, адну альбо абедзьве? Які ў цябе памер? Толькі ідзі і памерай». Яна нічога гэтага ня ведала! І толькі ціха вымавіла: «Гэтая блузка не дарагая?» А па адказе: «Цану я не заўважыў, гэта мяне не цікавіць, абы толькі яна была пекная і ты ў ёй», — ледзь не заплакала. Яна ўспомніла, як аднаго разу яе маці неспадзявана дала ёй грошы на тканіну на сукенку, адлічыўшы да граша. Найтаньнейшая тканіна, аднак, была ўжо трохі даражэйшая, і таму ня выйшла на рукавы. Замест даплаты маці на яе тады яшчэ і накрычала, чаму яна купіла такую дарагую тканіну.

Толькі праз многа гадоў па вясельлі жана расказала мужу, што ў яе забіралі ўсе грошы. Здарылася гэта, уласна, якраз тады, калі маці іх упікала, што яны не былі на пахаваньні бацькі. Тады муж яе спытаў: «Колькі ты сама зарабляла?» Калі яна яго азнайміла, ён зразумеў, што, уласна, усё тое, што яе бацькі ім далі, зарабіла яна сама! Былі тое грошы, што яны атрымалі па вясельлі, альбо былі тое рэчы, каб мэбляваць новы дом. У запраўднасьці яна зарабіла яшчэ больш.

У яе брата бацькі не вымагалі ні граша, таму ня мелі права забіраць грошы і ў яе. Яна ж не магла нікуды паехаць, нікуды схадзіць, у ісьце яе зьняволілі! А калі праз многа гадоў ёй часткова вярнулі тое, што ў яе, уласна, укралі, яшчэ пышыліся тым і вымагалі за тое ўдзячнасьці!

Толькі праз многа гадоў у свабодным асяродзьдзі маладая жана зразумела, пад якім уціскам жыла раней. —

Нявольнік толькі тады спазнае, што быў нявольнікам, калі перастане ім быць! Але ён не перастане ім быць тады, калі вызваліцца грубарэчыўна, а перастане ім быць толькі тады, калі вызваліцца духоўна!

Маладой жане з гэтай гісторыі тое ўдалося толькі праз доўгі час па сьмерці яе бацькі. — —

Запраўдная гісторыя, якую вы пачулі, зусім не адзінкавая. У той ці іншай форме гэта сустракаецца ў дзевяноста працэнтах ува ўсіх сем’ях, дзе ёсьць нейкі цёмны дух! Мы знарок прытачылі вельмі яскравы прыклад, бо на ім найлепш відаць, чаму ня можа дайсьці да духоўнага ўзьлёту.

Нявольніцтва, з тых часоў як узьнікла, ніколі не зьнікала, толькі зьмяніла свае формы. У часы так званага феадальнага ладу, што вынікаў зь нявольніцкага ладу, уласьнікамі нявольнікаў былі не феадалы, але царкоўныя дастойнікі! Тое, што феадалы прымушалі людзей працаваць у панскіх уладаньнях, было толькі надужываньнем уладай, але царква заняволіла людзей абавязковымі споведзямі, абавязковым шанаваньнем і абавязковым паслушэнствам. Калі нехта працівіўся альбо быў хоць трохі нязручны, яго проста зьнішчалі! Нават феадалы перад царкоўнаю ўладаю не маглі быць у бясьпецы, вядома многа выпадкаў, калі яны самі былі ахвярамі інквізіцыі. Баронячы сябе, яны зрабіліся толькі прыладамі, што вялі людзей да сьляпога паслушэнства.

З часам людзі пачалі бараніцца. Але дзіўна, што не ад тых, хто іх заняволіў! Царкоўныя дзяячы бачылі, што сытуацыя ўжо многа ў чым незваротная, і таму дазволілі пэўныя рэформы, толькі б утрымаць сваю ўладу!

Настала эпоха так званага капіталізму, эпоха ўяўнай свабоды. Былыя феадалы за адну ноч зрабіліся буйнымі працадаўцамі, капіталістамі. Людзей ужо ня мусілі бізунамі прымушаць да працы, яны мусілі працаваць, бо ім нічога іншага не заставалася. За працу атрымвалі толькі такую плату, каб ледзь выжывалі. Але нявольніцтва не зьмянілася! Хоць царква мусіла прызнаць тэхнічную рэвалюцыю ці іншыя навуковыя адкрыцьці, яна не зьмяніла самае істотнае: абавязковае шанаваньне і датычныя да гэтага хабары.

Людзі пачалі занявольваць сябе самі. Узьнікла мафія, і яе таварам былі наркотыкі! Не было больш патрэбы занявольваць чалавека чалавекам. Людзі пачалі занявольвацца рэчыўнасьцю. Пачалося лютае змаганьне за зямное вар’яцтва — багацьце і славу!

У людзей ужо не было нічога сьвятога! У некаторых краінах паўсталі дыктатуры як адкрытая спроба вяртаньня нявольніцкага грамадзтва. Яны не маглі так адкрыта называцца і, натуральна, мусілі шукаць новыя формы, як, напрыклад, фашызм ці камунізм. Чым яны занявольвалі? Тым, што прапаноўвалі людзям толькі дзьве мажлівасьці: альбо паслухаесься — альбо загінеш!

Разьвіцьцё працягнулася да «стрыжня праграмы» — да так званай дэмакратыі! Нявольніцтва дасягнула ўжо толькі адной-адзінюткай формы — нявольніцтва грошай, што мае самы прыхаваны выгляд. Паспрабуйце толькі ў сучаснасьці бяз гэтага новага ўласьніка нявольнікаў што-колечы зрабіць — нічога ня зможаце! Бо і за тое, што ўвогуле можаце дыхаць паветрам, мусіце плаціць!

Самае цікавае ў гэтым ладзе тое, што няма людзей, якія былі б уласьнікамі нявольнікаў, але дакладна наадварот: абсалютна ўсе — нявольнікі нечага, што самі прыдумалі, — нявольнікі грошай! У імя грошай самі нявольнікі занявольваюць іншых, якія нявольнікамі быць ня хочуць!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.