Не дазваляйце дабравольна зьвязваць сваю свабодную волю!

Уласнасьцю духа ёсьць свабодная воля, чым ён розьніцца ад бытнасных. Многія з вас свабодную волю блытаюць зь сьведамасьцю, што, аднак, няправільна, бо існуюць і сьведамыя бытнасныя, якія ня знаюць свабоднае волі, але толькі Волю Божую.

Дух ніколі ня зможа зусім страціць свабодную волю, бо гэта яго ўласьцівасьць. Што, аднак, станецца, калі дух самахвотна, паводле свае свабоднае волі, хоча страціць тую сваю свабодную волю?

Парадаксальнае на першы погляд пытаньне не такое ўжо і парадаксальнае, бо такое пажаданьне на Зямлі вельмі частае, і яно часьцейшае, ніж вы думаеце. Адказ на пытаньне не такі просты, бо ўсё залежыць ад таго, зь якою мэтаю ці пад якім ціскам чалавек тое пажаданьне мае.

Існуюць выпадкі, калі чалавек мае як праяву свае свабоднае волі пажаданьне пазнаць адзіна Божую Волю, то бо хоча трымцець накшталт бытнасных, каб здолеў заўжды спаўняць толькі Божую Волю і каб ня здолеў ад яе адхіліцца.

Тое пажаданьне чыстае, і адпаведна сваёй ісьце большасьць духаў ня здольныя адчуць яго да такое меры, каб яно магло быць задаволена. Калі так станецца, ад духа адшчэпіцца часьцінка яго свабоднае волі і ў сэнсе Закону зваротнага дзеяньня заменіцца бытнаснай адданасьцю. У запраўднасьці тое азначае, што ў такога духа ўсё яшчэ застаецца вялікая свабодная воля, бо яна не магла быць зусім у яго адабрана. Тая часьцінка бытнаснае адданасьці, якую можам назваць «іскрынка бытнаснасьці», дае яму прастору, каб ён спаўняў толькі Божую Волю.

Такі чалавек потым няздольны збочыць з свае дарогі і, спаўняючы Божую Волю, не глядзіць на меркаваньні людзей, то бо не дазваляе ім уплываць на сябе. Тое не азначае, каб ён страціў такт альбо адчуваньне, але ў разе патрэбы ўмее быць строгім і бескампрамісным і здолее сказаць уяўна непрыемную праўду ў вочы, калі тое патрэбна.

І наадварот, існуюць тысячы спосабаў, калі дух дабравольна страчвае сваю свабодную волю, і такім спосабам, што дазваляе дабравольна сябе заняволіць. І ў гэтым выпадку ад яго адшчэпіцца частка свабоднае волі, яна, аднак, не замяняецца бытнаснай адданасьцю Богу. Розум замест яе падставіць тое, чаго чалавек жадаў, то бо нявольніцкае паслушэнства.

Найгоршае ў гэтай падзеі тое, што такі дух часта ані не ўсьведамляе, што даў заняволіць сябе некаму іншаму, ці, лепш сказаць, што ён сам прапанаваў сябе ў нявольніцтва. З духоўнага пункту гледжаньня гэта аднолькавыя падзеі, бо ён зрабіў тое дабравольна, да таго ж на яго тонкарэчыўным целе відаць кайданы.

А як такіх мажлівасьцяў некалькі тысяч, мусім успомніць некаторыя зь іх, каб вы зразумелі, якія разнастайныя формы да таго вядуць. Зважаем, што многія зь іх на першы погляд узьнесеныя і красныя, але, калі іх строга зьведаць і разгледзець, вы здолееце лёгка раскрыць іх запраўдны сэнс.

Першы, вельмі часта ўжываны спосаб занявольваньня іншых, спосаб «ахвяры». Людзі выстаўляюць напаказ сваё «самаахвяраваньне» з пэўнаю мэтаю. Гэта можа быць, напрыклад, пакутніцтва, калі ў розных таталітарных рэжымах такіх людзей часам узапраўды, часамі, аднак, толькі ўяўна здушалі, напрыклад, тым, што яны не маглі вольна гаварыць пра свае рэлігійныя, палітычныя, грамадзкія ці іншыя погляды, бо былі ў нязгодзе з афіцыйнаю палітычнаю дактрынаю. Потым такія людзі выклікаюць апавяданьнем пра «цяжкія гады» недарэчнае спачуваньне, калі слухачы думаюць: «Ах, як вы толькі трывалі», — на падставе чаго імкнуцца памагаць тым людзям і ў тых галінах жыцьця, дзе ім помач увогуле не патрэбная. А гэта ўжо заняволеньне.

Тыя самыя людзі, аднак, шматкроць здолелі і ў памянёныя імі «цяжкія гады» якраз гэткім спосабам надужываць астатнімі, калі ў закрытых гуртках гаварылі пра перасьледы, сачэньні, абмежаваньні на працу, скарачэньні выплат і гэтак далей, чым ізноў правакавалі сваіх слухачоў і прыхільнікаў на ўжо памянёнае спачуваньне і наступную помач.

Ведама, імаверная зьмена грамадзкіх дачыненьняў ня вымусіць такіх навачасных уласьнікаў нявольнікаў зьмяніць свае перакананьні — акурат вымусіць іх ужываць іншыя формы. Тыя формы могуць быць ня толькі ўжо памянёнымі ўспамінамі, але часамі яны замяняюць панятак «ахвяра» на панятак «служба» і працягваюць свой псыхічны шантаж іншых. Гэтым разам, аднак, замест успамінаў пачынаюць гаварыць пра службу Богу, народу і гэтак далей, да таго ж выклікаюць у астатніх няправільнае ўражаньне, што адзіна яны праўдзівыя, якія разумеюць панятак «служба», а ўсе астатнія мусяць вучыцца гэтага ўласна і адзіна ад іх. Бяда тым, хто адважваецца мець уласнае меркаваньне, бо яны тых імгненна маральна пабіваюць камянямі, ганяць, абы толькі іх нявольнікі выпадкова не пайшлі за тымі, чым бы маглі празерыць. Пад тое маралізатарства і ганьбаваньне яны, аднак, не забываюцца няспынна крывадушна напамінаць: «Мы ня ведаем, што такое служба».

Тое, што яны ў запраўднасьці гэтага ўвогуле ня ведаюць, яны даводзяць сваімі практычнымі дзеяньнямі. Прыкладам з рэальнага жыцьця можа быць, калі вы дазваляеце іншаму чалавеку выканаць дзеяньне, якое ў запраўднасьці ёсьць спакусаю, ці, лепш сказаць, рызыкаю, замест таго каб яму сказалі: «Паважаем, што тое хочаце зрабіць уласна вы, але, з пункту гледжаньня стану вашага здароўя ў гэты момант ці іншага стану, тое недарэчна, і, калі вы, насуперак усяму, тое зробіце, мусіце ведаць, што рызыкуеце і што тады ў вас ня будзе Божае абароны».

Нікому з нас у звычайным жыцьці ані на думку не ўспадзе вымагаць ад хворага чалавека, ад дзіцяці ці цяжарнае жаны зь вялікім тэрмінам цяжарнасьці нешта такое, што мае выконваць чалавек здаровы, дарослы; альбо праца мае быць такою, каб не пагражала плоду, што разьвіваецца, не стамляла цяжарную жану і гэтак далей. Аднак уласьнікам нявольнікаў тое не перашкаджае.

Многія з вас былі сьведкамі і іншых формаў заняволеньня, то бо такіх, калі занявольваюцца не асобы, але пэўная група людзей. Той спосаб заняволеньня існуе тут цэлыя стагодзьдзі і называецца «самацэнзура». Вы кантралюеце сябе, каб не сказалі нешта такое, што было б у разладзе з думкамі ці поглядамі іншых, чым, аднак, штучна імкняцеся ўтрымаць свае думкі іншымі.

Пра гэтыя штучныя практыкаваньні ўжо досыць было напісана, таму іх наступнасьці мусяць быць вам навочныя. Каб вы, аднак, ня думалі, што гэта нейкая навіна, успомнім, што самацэнзура функцыянавала сярод людзей ужо ў часох інквізіцыі, калі пагражала спальваньне толькі за крыху іншыя погляды. Тады яна мела яшчэ сваё такое-сякое лягічнае абгрунтаваньне, бо адзіна такім спосабам многія здолелі выратаваць жыцьцё.

Аднак у сучаснасьці, як вам знаёма з Пасланьня Граля, такому чыненьню ўжо ўвогуле няма месца, і ня мусім вам, відаць, напамінаць словы, што, да каго Праўда даткнецца, той абавязаны Яе і бараніць, інакш ён ня варты таго дару. Не паможа тут ані адмоўка, што ў іншых мы найчасьцей бачым свае ўласныя хібы. Тое азнака найглыбейшае крывадушнасьці, калі нехта бачыць нешта няправільнае і ня скажа пра тое толькі таму, каб ня быць выпадкова зганьбаваным, што ён быццам «бачыць свае ўласныя хібы».

Занявольваньне тут такое, што чалавек, які быў так зганьбаваны альбо быў сьведкам такога зганьбаваньня, адступае і больш пра тое не гаворыць. Тым, аднак, ён правінавачваецца, бо сьведама ўзмацняе няправільнае чыненьне іншых. Гэта напамінае сцэну, калі вы ідзяце па вуліцы, а насустрач вам ідзе нехта голы і так голы і ўваходзіць у царкву. Калі вас нехта спытае, што вы бачылі, адкажаце: «Нічога ня бачыў, бо якраз меў заплюшчаныя вочы». Гэта ж была б найгрубейшая хлусьня!

Аднак такую хлусьню вы прымушаеце сябе гаварыць як уголас, так і ў сваіх думках, бо крывадушнікі, якія няправільна разумеюць Божую Волю, маглі б вам сказаць: «Які вы маральна сапсаваны, калі глядзелі на тых голых людзей. Пэўна ж вы з таго цешыліся і пасьвілі іх сваім бессаромным і пажадлівым поглядам!» Пад тое, аднак, у духу многія зь іх думаюць: «Як шкада, што таго ня бачыў і я, бо на стрыптыз свабодна пайсьці не магу. Што б на тое сказалі іншыя!»

Каталікам тут найлепш, бо яны з такою праблемаю могуць пайсьці да свайго сьвятара, які, хоць часта падумае тое самае, але афіцыйна скажа: «Учыніў ты вялікі грэх, прачытай дзесяць разоў „Ойча наш“».

Той чалавек змог, прынамсі, выказацца нейкаму чужому чалавеку і адначасна афіцыйнаму заступцу яго царквы; праўда, і ў тым яго заняволеньне — толькі ў сэнсе, што ён нявольнік свае царквы, бо, паводле яго свабоднае волі, «толькі царква адзіная можа яго выратаваць».

Тыя, што спавядацца ня могуць, бо ў іх царкве, руху, сэкце ці суполцы так не вядзецца, таксама, аднак, робяцца нявольнікамі ня толькі свае царквы як арганізацыі, але і ўсіх тых крывадушнікаў, што іх ганяць, альбо тых людзей, чыіх меркаваньняў яны баяцца.

Думаеце, што тых вобразаў было досыць? Увогуле не! Мы ўспомнілі толькі найчасьцейшыя, але дабравольнае заняволеньне адбываецца і ў многіх іншых, часта больш прыхаваных формах, і тое ўсюды, нават і ў сем’ях. Таму мусім у гэтым месцы ўспомніць яшчэ, прынамсі, дзьве формы заняволеньня.

Першая зь іх — пашыраны пераважна ў каталіцкіх краінах так званы марыянскі культ.[1] Тут не ідзецца пра заняволеньне царквою, але марыянскі культ вядзе да заняволеньня культам мацярынства. Тое атрутнае дзерава пусьціла такія глыбокія карані, што, асабліва ў Эўропе і Амэрыцы, вы ў ісьце ня знойдзеце чалавека, які б таму не паддаўся, незалежна ад таго, вернік чалавек альбо нявернік і якія мае рэлігійныя ўяўленьні. Бацькі так робяцца нявольнікамі сваіх уласных дзяцей, якіх ушаноўваюць.

Другі — у ісьце такі самы і толькі на першы погляд процілеглы — культ старасьці. Ён выяўляецца ў тым, што старых людзей шануюць толькі з тае прычыны, што праз свой век яны мусяць мець досьвед і веды. Пад тое забываюцца, што ніводны дух на гэтай Зямлі ня першы раз, але мае за сабою дзясяткі ці сотні жыцьцяў. Аднак, уласна, гэта залежыць не ад ліку жыцьцяў, але ад сталасьці, якую ён празь іх прыдбаў.

Толькі духоўная сталасьць можа быць крытэрам меркаваньня пра іншых. Аднак духоўна сталыя будуць бараніцца ад якое-колечы формы ўшаноўваньня. Іншыя будуць яго, наадварот, вымагаць, пад тое ў сем’ях найчасьцей ужываецца форма так званае абавязковае пашаны да бацькоў. У даўнейшых культурах гэта была абавязковая пашана ў дачыненьні да так званае рады старэйшын.

Многія з духаў, настойваючы на тых вымогах, ужываюць звонку рафінаваныя спосабы, калі зь іх вуснаў пачуеце словы накшталт: «Вы ж ведаеце, што мы гэтага не заслугоўваем…»; але, зь іншага боку, яны кажначасна жаляцца, што ўжо старыя, няма рады, што іх яшчэ чакае тая ці іншая праца, да таго ж яны хочуць ускосна прымусіць вас, каб вы яе выканалі за іх, не зважаючы, што яны маюць уласных дзяцей, якія могуць ім памагчы; не зважаючы, што вы маеце сваіх бацькоў, якім цяпер фізычна, можа, яшчэ горш, і ім рэальна патрэбная вашая помач; не зважаючы на вашае здароўе ці іншы стан.

І такое заняволеньне адно з самых пашыраных. Таму гэта — заняволеньне, што працу, якую вы так выканаеце, зробіце задарма, без прэтэнзіі на ўзнагароду, а калі атрымаеце па гэтай працы пачастунак, дык шматкроць падкрэсьляецца, як стомна зварыць на адну порцыю больш.

Яшчэ большая бяда тады, калі тыя навачасныя ўласьнікі нявольнікаў перастаюць выконваць за сябе і такую працу, зь якою ўправяцца самі. Шматкроць пад тое перабольшваюць выкананьне іншае працы, якую робяць надмерна доўга, уяўна зацята, аднак зусім дарэмна. Гэта тое самае, як калі б вы пяць разоў мылі ўжо памыты чысты посуд толькі дзеля таго, каб, скажам, паказаць, якая важная для вас Чыстата. Пад тое, аднак, гэткія людзі забываюцца, што духоўная Чыстата, хоць выяўляецца і ў зямным, але зямное чышчаньне з духоўнаю Чыстатою ня можа мець нічога агульнага!

[1] Культ Марыі, зямное маці Сына Божага Езуса.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.