Вера, неразважнасьць, спакуса

«Ведаю, што я пад Божаю абаронаю, таму, дзе б я ні быў, Ён пра мяне паклапоціцца!»

Такія альбо падобныя да іх словы мы чуем з многіх вуснаў. Яны гучаць як трывалая вера ў Ласку і Справядлівасьць Божую. Але ці напраўду гэта так?

Праўда, што Бог клапоціцца пра нас на кажным кроку, з маленства да старасьці, удзень і ўночы. Гэты клопат выяўляецца паводле Закону. Як ніводны з бацькоў ня можа навучыцца хадзіць і гаварыць за сваё дзіця, але мусіць весьці дзіця да самастойнасьці, такая і Божая помач у вядзеньні духа.

Ён трапляе ў розныя жыцьцёвыя сытуацыі, тыя, аднак, не заўжды паходзяць з Волі Бога, але часта — з свабоднага хаценьня людзей.

Тое, што паходзіць з Волі Бога, асягнута ў Законе. Паводле Закону Ласкі мы адчуваем прыцягненьне людзьмі альбо да людзей, аднародных з намі. Паводле Закону Справядлівасьці бываем часамі хворымі, часамі абдараванымі. А паводле Закону Чыстаты вызначаецца нашая вартасьць.

Закон усёабдымны і выклікае толькі нямнога напярод вызначаных жыцьцёвых сытуацый. Усё астатняе паходзіць з свабоднага хаценьня — нашага і астатніх людзей.

Ніхто ўсё ж ня будзе прыпісваць Богу тое, што людзі, напрыклад, абяруць няздатную ўладу! Абралі яны тую, што ім паводле Закону прыцягненьня аднароднага адпавядала. Калі ўлада маніць альбо ўжывае аблудныя прамовы ці абяцаньні, гэта праблема людзей, якія яе абралі, што яны ня выкрылі тое, напрыклад, празь ляноту.

Вернемся да ўводнага сказу гэтага выкладу: «Ведаю, што я пад Божаю абаронаю, таму, дзе б я ні быў, Ён пра мяне паклапоціцца!» Сказ пачынае нам яўляцца ў трохі іншым сьвятле. Трывалая вера быццам зьнікла — і выяўляецца, хутчэй, неразважнасьць.

Кажны чалавек абавязаны клапаціцца сам пра свае грубарэчыўныя патрэбы. Дары ад Бога — гэта розныя здольнасьці альбо іншыя перадумовы, каб рабіць тую ці іншую працу. Але шукаць працу і навучыцца правільна рабіць кажны чалавек мусіць сам.

Неразважна ў сьляпой веры, што Бог паможа, збаўляцца ад зямных сродкаў, якія чалавек надбаў. Ня толькі неразважна, але і намнога горш, бо часта тое пераходзіць аж у спакусу. Спакуса схавана ў вадчуваньні, што за тым схаванае, а праўдзівы яго сэнс такі: «Бог мусіць мне памагчы!»

Цяжка гэта назваць толькі спакусаю, такія важныя гэтыя словы! Вельмі скора ў іх выяўляецца найгоршае блюзьнерства. Не з пакораю, але з рэзкаю вымогаю стаіць такі чалавек перад сваім Богам!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.