Ідэальныя дзеці

Вашы дзеці ідэальныя. Лепш сказаць, вы іх такімі бачыце. Выяўляеце вы тым, што думаеце пра сябе. Яны былі прыцягнуты Законам аднароднасьці, то бо ёсьць вашым адлюстраваньнем. А як вы ўважаеце сябе за ідэальных і дасканалых, у сэнсе гэтага Закону пераносіце тое і на сваіх дзяцей.

Б’яце сябе ў грудзі, што ўсё ня так, але пад тое ў вас нават і думкі няма, што ў вашых дзяцей магло б і ня быць высокага паходжаньня і што яны маглі б мець сур’ёзныя хібы. Запраўджаны ж мусіць прыцягнуць толькі чыстую душу! Інакш жа ня можа быць! Збольшага ідзецца аб прадухах. Часамі ёсьць нехта «схільны» пагадзіцца і на звычайнага духа, які, аднак, зусім дакладна ведае, што такое Воля Божая.

Такія думкі выходзяць з вас і заражаюць вашых уласных дзяцей. Гэта найгоршы ўдар пад пас, што вы ім маглі зрабіць, бо, калі яны тыя думкі ўспрымуць, паддадуцца ім. Але гэта не такія душы, як вы думаеце, бо ваша пыха мусіла прыцягнуць аднародныя душы. Аднак не такія, якія пра сябе думаюць, што яны ідэальныя, але такія, якім патрэбныя ідэальныя бацькі, каб яны самі на сабе перажылі перакручанасьць такога чыненьня.

Вашы думкі гідкія ім, і рана ці позна яны пачнуць ад іх бараніцца. Потым вы будзеце дзівіцца, што яны пачнуць ганіць вашы паводзіны, а можа адхіляць і Пасланьне Граля. Аднак тое ваша хіба, бо ў рэальным жыцьці вы не паказалі ім жыцьцё Словам.

Многае, аднак, залежыць ад часу сталеньня. Калі тады вам удасца зрынуць у зямны тлен маладзікоў і дзяўчат, якія прагнуць да Вышынь, можа стацца, што яны вашу пыху прыўласьцяць і самі зробяцца пыхлівымі. Тады будзе вам бяда, бо вы ня споўнілі ня толькі прырачэньне, якое ўсклалі на алтар Пана, але да таго ж зрынулі ў свае нізіны і даручаных вам дзяцей, пра якіх Яго прасілі.

Годзе таму дабачваць сябе ў сваіх дзецях, годзе іх ушаноўваць і годзе перад імі схіляцца, бо прыведзяце іх да загубы!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.