Помач іншым

Хораша ўзвышаецца над людзтвам дэвіз «Умілуй бліжняга свайго!». З усіх старон гучыць: «Памагайце ў нястачы!» Гэта ўсё хораша і цудоўна. Тысячы тых, што зьвяртаюцца да іншых і просяць помачы бедным дзецям, хворым ці іншым у нястачы. Людзі рады ахвяраваць і са сьлязьмі ўваччу пазіраюць на тых, каму памаглі. Усё гэта выглядае як краснае спаўненьне ўзьнёслага запавету «Ўмілуй бліжняга свайго!».

Пэўна ж гэта красная думка. Але ці правільнае яе зьдзяйсьненьне? Прыгледзімся да той падзеі бліжэй.

Тысячы тых, што памагаюць… некалькім асобам! Цэлая гурма памагатых зарабляе на тым, што іншыя хочуць некаму памагчы. На адну помач прыпадаюць дзясяткі тых, якія за кошт гэтага жывуць!

Найбольшую помач атрымваюць тыя, што наймацней крычаць. Найчасьцей, аднак, да дрэннага перажываньня спрычыніліся яны самі! Прыкладам можа быць хвароба СНІД, якой бы не было безь неабмежаванага пажадлівага жыцьця. Замест таго каб адназначна паказаць прычыну, шукаюць сотні іншых разьвязкаў, як такі лад жыцьця працягваць бяз рызыкі заражэньня! Людзям ставяць так перад вачыма фальшывую мэту, а яны рады ахвяраваць, спаўняючы абавязаньне перад бліжнім. Гэта найбольшая крывадушнасьць!

Журналісты рады надрукаваць здымак малога мурынскага дзіцяці, якое голым стаіць перад хацінаю. Адразу падганяецца сумленьне людзей! І яны нават не ўсьведамляюць, што тое быў эмацыйны шантаж! Радасна шлюць грошы, зь якіх наўрад ці палова дастанецца таму, каму яны былі прызначаны. Рэштка — «няўхільныя» выдаткі і рэкляма! Калі б замест таго памаглі людзям у яшчэ шматкроць большай нястачы ва ўласнай краіне, за тыя ж сродкі дасягнулі б шматразова больш.

Найчасьцей памагчы дзецям просяць праз ахвяраваньне на адукацыю. На першы погляд, красная думка. Але што ва ўласнай краіне нехта памірае з голаду, пра тое ніхто нічога ня ведае, бо той ня меў на газэтную рэкляму! Сотні пасярэднікаў ані пра яго ня ведаюць. Ад яго ж фота ніхто б не расчуліўся, а таму яны ня мелі б з чаго жыць!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.