Архив рубрики: З Кнігі «Людзям» (бел)

Ступені стварэньня

Ёсьць дванаццаць тонаў, дванаццаць сусьветных супольняў — сем для духаў, пяць для бытнасных. Сем супольняў для духаў носяць назвы: Сьмірна, Сарды, Пэргам, Філядэльфія, Ляадыкея, Эфэс, Тыятыра; пяць супольняў для бытнасных носяць назвы: Афрыка, Амэрыка, Антарктыка, Азія, Акіянія. Читать далее Ступені стварэньня

Іскрынка да Вышынь

На канцы духоўнага ўладарства, на блакітным востраве, ёсьць маленькія іскрынкі. Нясьведамыя іскрынкі, але з прагаю да сьведамасьці, што як дар дасталі ад Бога-Айца. Вялікая гэтая прага, мацнейшая, ніж што-колечы іншае, і прымушае іскрынак вылятаць вонкі. Вонкі, у сад стварэньня, каб там спазналі тую новую, тую прагна чаканую сьведамасьць. Як малыя парашуцікі зь дзьмухаўца, памалу падаюць яны і апускаюцца ў рэчыўнасьць. Читать далее Іскрынка да Вышынь

Трынаццатыя дзьверы

Дванаццаць дзьвярэй — гэта дванаццаць клясаў школы для створаных: адно — бытнасных, духоўных альбо анёльскіх. Дванаццаць клясаў у вадной школе, і дванаццаць школ на розных роўнях стварэньня. Читать далее Трынаццатыя дзьверы

Трынаццаты пакой

Трынаццаты пакой, пачатак і канец усяго, беспасярэдняе злучэньне з Вышынямі, бязбытнаснае ядро стварэньня. Крыж, Парцыфаль — Трынаццаты. Празь Яго і зь Яго выходзіць Галубіца — Дванаццаты. Зьмяняецца на Лілею — гэта Адзінаццаты. А трэцяя бязбытнасная форма, Ружа, — Дзясяты. Читать далее Трынаццаты пакой

Трынаццатая прыступка

Трынаццатая прыступка — прыступка да Вышынь, месца злучэньня. Дванаццаць прыступак, дванаццаць кірункаў. Тры квадраты стварэньня, тры крыжы — адзін духоўны, адзін бытнасны, адзін анёльскі. Духоўны — дзе Чыстата праяўляецца вернасьцю; бытнасны — дзе Чыстата праяўляецца адданасьцю; і анёльскі — дзе Чыстата ёсьць Чыстатою. Читать далее Трынаццатая прыступка

Бязбытнаснае, бытнаснае, духоўнае, анёльскае

Квадрат стварэньня мае тры кірункі, што ёсьць тры Законы. Бытнаснае наймацнейшае, бо іх Законам ёсьць Справядлівасьць. Анёльскае менш моцнае, бо іх Законам ёсьць Чыстата. Духоўнае найменш моцнае, бо іх Законам ёсьць Ласка. Читать далее Бязбытнаснае, бытнаснае, духоўнае, анёльскае

Вартаўнікі Сьвятога Граля

Прыўзьнімем покрыва таямніцы з Замка Граля. Сьвятая Сьвятых адкрываецца, і тыя, хто вартуе Сьвяты Граль, азнаймуюць, што сьмеюць бачыць. Читать далее Вартаўнікі Сьвятога Граля

У Замку Граля

На вяршыні прастварэньня, як яго вянец, ёсьць Замак Граля. Нябесны Ерусалем, што распасьціраецца на дванаццаць старон сьвету. Уступім залатымі варотамі, што на ўсходзе і што прызначаны для духаў. Читать далее У Замку Граля

Дзень Сьвятой Галубіцы

Стоўп Сьвятла ў Сьвятая Сьвятых распалены да найчысьцейшага белага колеру. З Вышынь гучыць голас, які створаныя чуюць як магутную грымоту. Голас «Будзь Сьвятло!». Читать далее Дзень Сьвятой Галубіцы