У Замку Граля

На вяршыні прастварэньня, як яго вянец, ёсьць Замак Граля. Нябесны Ерусалем, што распасьціраецца на дванаццаць старон сьвету. Уступім залатымі варотамі, што на ўсходзе і што прызначаны для духаў.

Дванаццаць анёлаў зь зіхатлівымі коп’ямі ёсьць іх вартаўнікамі. Холад Чыстаты, што вее зь іх вачэй, як непранікальны вал, які забараняе ўступіць тым, хто туды яшчэ не належыць.

За варотамі ёсьць шырокія ўсходы зь сямю ступенямі. Кажная ступень паказвае адзін этап у разьвіцьці прастварэньня — ад грубарэчыўнага аж да прадухоўнага.

У канцы ступеней ёсьць залаціста-фіялетавая заслона, за ёю ёсьць заля. У залі стаяць кругам высокія сярэбраныя стальцы, дзе сядзяць тыя, хто сюды сьмее ўступіць.

Усярэдзіне залі створаныя бачаць стоўп Сьвятла. Гэта Сьвятая Сьвятых, дзе ёсьць Сьвяты Граль. Ніхто са створаных ніколі ня зможа пераступіць яе парог, бо ня зьнёс бы таго. Вартаўнікі Сьвятога Граля стаяць вакол Сьвятая Сьвятых, але ня ў ёй.

Пачынае гучаць музыка… незямная… узьнёслы хор. Усярэдзіне стаўпа Сьвятла лунае Белая Галубіца, а са стаўпа выступае Сьвяты Граль, відочны створаным як Кароль. Сярэбраныя валасы, вочы, як полымя, голас магутны, як бурлівая віхура. Толькі найвярнейшыя могуць вытрываць Яго бытнасьць.

Кароль уздымае рукі да Вышынь, і зь Яго прамянее Крыж, які ёсьць Лілея, Ружа, Меч, то бо Белая Незабудка. Уся заля кленчыць і прымае Пакору, найбольшую Сілу, якую створаны ўвогуле вытрывае.

Стоўп Сьвятла чырвоны, як кроў. Хвалюецца. Найвышэйшае злучэньне, Бог-Айцец паслаў празь Сьвяты Граль свой дар створаным. Дар быцьця.

— — —
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць