Трынаццатыя дзьверы

Дванаццаць дзьвярэй — гэта дванаццаць клясаў школы для створаных: адно — бытнасных, духоўных альбо анёльскіх. Дванаццаць клясаў у вадной школе, і дванаццаць школ на розных роўнях стварэньня.

Першая школа — школа рэчыўная, другая школа — школа бытнасная, трэцяя школа — школа духоўная і прадухоўная, чацьвёртая школа — школа боска-бытнасная. Кажная з тых школ мае наступныя тры школы: пачатковую, сярэднюю і высокую, то бо супольна дванаццаць школ. Над тым трынаццатыя дзьверы. А над імі — непраходныя для істот боска-бязбытнасныя Вароты ў стварэньне.

Першая школа, школа рэчыўная. Пачатковая школа для бытнасных. Яны вучацца там нясьведамага чыненьня. Гэтая школа месьціцца ў цяжкарэчыўнасьці. Сярэдняя школа — гэта грубарэчыўная школа для бытнасных і духоўных. Яны вучацца набываць сьведамасьць паводле Закону. Высокая школа месьціцца ў тонкарэчыўнасьці, бытнасныя і духоўныя тут рыхтуюцца да вяртаньня.

Другая школа, школа бытнасная. Пачатковая школа прызначана для жывёл, якія ўпершыню набылі сьведамасьць у рэчыўнасьці. У гэтай школе яны здабываюць поўную сьведамасьць бытнасных. Сярэдняя школа — школа, дзе сьведамыя бытнасныя фармуюць рэчыўнасьці. Высокая школа месьціцца на Алімпе, дзе сьведамыя бытнасныя памагаюць духоўным на шляху ў рэчыўнасьць.

Трэцяя школа, школа духоўная і прадухоўная. Гэтая школа прызначана для ўсіх створаных — бытнасных, духоўных і анёльскіх. Пачатковая школа месьціцца ў духоўнай частцы стварэньня, і створаныя тут вучацца цалкам актыўнай альбо цалкам пасіўнай дзейнасьці. Сярэдняя школа месьціцца ў прадухоўнай частцы стварэньня. У гэтай школе тыя, што дагэтуль дзеялі актыўна, вучацца пасіўнай дзейнасьці і наадварот. Высокая школа месьціцца ў прадухоўнай частцы Замка Граля. Створаныя тут ахоўваюць Сьвяты Граль.

Чацьвёртая школа, школа боска-бытнасная. Пачатковая школа — школа ў найніжэйшай частцы Замка Граля ў боска-бытнасным. Створаныя тут вучацца, што такое Чыстата. Сярэдняя школа месьціцца ў сярэдняй частцы Замка Граля ў боска-бытнасным. Створаныя тут вучацца, хто Чыстата. Высокая школа месьціцца амаль на найвышэйшай ступені Замка Граля ў боска-бытнасным. Створаныя тут вучацца, адкуль Чыстата.

Пад Граніцаю ёсьць школа трынаццатая. Тыя, што спазнаюць, чыя Чыстата, дасягнуць вяршыні адукаванасьці. З гэтай школы адзін выхад — трынаццатыя дзьверы, дзе пропускам ёсьць іскра бязбытнаснасьці.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.