Трынаццаты пакой

Трынаццаты пакой, пачатак і канец усяго, беспасярэдняе злучэньне з Вышынямі, бязбытнаснае ядро стварэньня. Крыж, Парцыфаль — Трынаццаты. Празь Яго і зь Яго выходзіць Галубіца — Дванаццаты. Зьмяняецца на Лілею — гэта Адзінаццаты. А трэцяя бязбытнасная форма, Ружа, — Дзясяты.

Галубіца — гэта Тройца: Абд-ру-шын — Імануэль — Парцыфаль.

І Лілея — Тройца: Ірмінгард — Элізабэта — Лейляк.

І Ружа — Тройца: Марыя — Арыэль — Прыэль.

Тройца — гэта Чацьвёрка: двое ў стварэньне, двое над стварэньнем.

Сьвяты Граль — гэта трынаццаць, то бо Чатыры: двойчы трынаццаць над стварэньнем, двойчы трынаццаць у стварэньні. Іх імёны ствараюць Крыж. Кароль стварэньня Імануэль — сярэдзіна Крыжа. Чатыры Трыгоны, што ствараюць рамёны, гэта:

Першы Трыгон: Марыя — Элізабэта — Од-шы-мат-но-кэ, і гэта Пракаралева.

Другі Трыгон: Мэркур — Арыэль — Прыэль, і гэта Пасланец у стварэньне.

Трэці Трыгон: Габрыэль — Эфраім — Эзэхіэль, і гэта Ўпэўненасьць у стварэньне.

Чацьвёрты Трыгон: Лейляк — Леў — Рыфіэль, і гэта Ласка ў стварэньні.

А супольна тыя трынаццаць праз Парцыфаля — Абд-ру-шын.

Чатыры Трыгоны — гэта чатыры Законы: Закон Ласка — прыцягненьне аднароднага; Закон Чыстата — Закон цяжару; Закон Справядлівасьць — Закон зваротнага дзеяньня; і Закон Упэўненасьць — Закон Сіла. Бяз тых Законаў не было б нічога.

І Законы перасякаюцца ў пункце, што ёсьць Закон сам.

Таямніца Трынаццатага пакоя вам адкрыта!