Трынаццатая прыступка

Трынаццатая прыступка — прыступка да Вышынь, месца злучэньня. Дванаццаць прыступак, дванаццаць кірункаў. Тры квадраты стварэньня, тры крыжы — адзін духоўны, адзін бытнасны, адзін анёльскі. Духоўны — дзе Чыстата праяўляецца вернасьцю; бытнасны — дзе Чыстата праяўляецца адданасьцю; і анёльскі — дзе Чыстата ёсьць Чыстатою.

У месцы перасеку трох крыжоў ёсьць пункт злучэньня, трынаццатая прыступка, трынаццаты кірунак.

Чатыры кірункі духоўныя: усход — боска-бытнаснае ўладарства, поўнач — прадухоўнае ўладарства, поўдзень — духоўнае ўладарства і захад — бытнасна-рэчыўнае ўладарства.

Чатыры кірункі бытнасныя: усход — боска-бытнаснае ўладарства, сьпераду — прабытнаснае ўладарства, ззаду — бытнаснае ўладарства і захад — бытнасна-рэчыўнае ўладарства.

Чатыры анёльскія кірункі — гэта кірункі, што злучаюць духоўнае і бытнаснае, то бо поўнач, поўдзень, сьпераду і ззаду.

Тры квадраты стварэньня, тры крыжы, што ствараюць супольна шэсьць сьцен куба стварэньня.

Сьцяна ўсходняя — боска-бытнасная, сьцяна паўночная — прадухоўная, сьцяна сьпераду — прабытнасная, сьцяна паўднёвая — духоўная, сьцяна ззаду — бытнасная і сьцяна заходняя — бытнасна-рэчыўная.

Сярэдзіна куба, месца скрыжаваньня і злучэньня, — гэта трынаццатая прыступка, трынаццаты кірунак, кірунак Альфа і Амэга.

— — —
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць