Бязбытнаснае, бытнаснае, духоўнае, анёльскае

Квадрат стварэньня мае тры кірункі, што ёсьць тры Законы. Бытнаснае наймацнейшае, бо іх Законам ёсьць Справядлівасьць. Анёльскае менш моцнае, бо іх Законам ёсьць Чыстата. Духоўнае найменш моцнае, бо іх Законам ёсьць Ласка.

Таму тры формы ў стварэньні. А над формамі ёсьць абалонка, іскра бязбытнаснасьці, у якой усе тры Законы адразу. Трайны Закон як адзінства. Восем духаў, шэсьць анёлаў і адзін бытнасны. Толькі яны ведаюць, што такое Закон.

Форма боска-бытнасная — гэта форма, што злучае актыўнае з пасіўным, і форма, што злучае духоўнае з анёльскім. Двое актыўных і двое пасіўных злучаныя трыма анёльскімі — гэта сямёрка боска-бытнасная. Гэтая сямёрка досыць моцная, каб ад пачатку спазнала, што такое строгая Ласка, і магла навучыцца, што такое Чыстата. Але аж дзьве сямёркі, якім прыдадзена іскра бязбытнаснасьці, што злучае іх з адным бытнасным і дае ім праз Справядлівасьць спазнаць панятак Чыстаты. Саму Чыстату няздатны спазнаць ніхто са створаных, бо яна — над усімі паняткамі.

Другі Закон, Справядлівасьць, які для духаў азначае строгасьць, спазнаюць тыя, хто ёсьць альбо актыўнаю, альбо пасіўнаю параю, злучанаю адным анёльскім у прадухоўнай частцы стварэньня. Для духаў Справядлівасьць ёсьць строгасьцю, таму тут сьмеюць яе навучыцца тыя, хто ад пачатку ведае, што такое Ласка. То бо строгая Ласка ёсьць тым, што пануе на вяршыні гэтай часткі стварэньня, на найсподнейшым ускрайку Замка Граля.

Ласка — гэта Закон, што асоба як дух спазнае ў духоўнай частцы стварэньня. Гэта чыстая Ласка да ўсяго пазьнейшага стварэньня.

Закон Справядлівасьць — гэта той Закон, які бытнаснае пазнае ад пачатку і які прыносіць у сваёй дзейнасьці ў рэчыўную частку стварэньня. Духоўная Ласка Справядлівасьць ахутвае, і таму бытнаснае і духоўнае ў рэчыўнасьці спазнаюць, што такое матчына Ласка.

Неспакой унёс дух у рэчыўнасьць і сваім заняпадам ускаламуціў паток духоўнай Ласкі, чым абцяжарыў бытнасным дзейнасьць у рэчыўнасьці. Той, хто ёсьць Закон, Закон Упэўненасьць, выслаў частку Сябе ў пазьнейшае стварэньне, і так прыйшоў Сын Чалавечы, то бо той, хто Сьвяты Граль; той, хто Чаша; той, хто Келіх Божага Гневу.

Келіх Божага Гневу — гэта Строгасьць, яна ж Справядлівасьць. Выліўся Келіх у стварэньне і прынёс людзям Суд.

Сьвішча Меч з Вышынь, падае і адцінае галаву пачвары злога хаценьня і чыненьня. Меч, які ёсьць Закон, выйшаў з Закону і прынёс Закон у рэчыўную частку стварэньня. Сын Чалавечы адцяў пачвары галаву і так зноў усталяваў раўнавагу.

Носьбіт Мяча пераняў скрываўлены Меч ад Сына Чалавечага, каб па ачышчэньні ў промні Праўды і Чыстаты вярнуць Яго назад Закону.

Амэн!

— — —
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць