Вартаўнікі Сьвятога Граля

Прыўзьнімем покрыва таямніцы з Замка Граля. Сьвятая Сьвятых адкрываецца, і тыя, хто вартуе Сьвяты Граль, азнаймуюць, што сьмеюць бачыць.

На вяршыні зіхаціць Крыж, у якім укрытыя Лілея і Ружа. Перад Крыжам стаіць Меч. З рамёнаў Крыжа прамянее Сіла да чатырох вартаўнікоў, што ўсярэдзіне Сьвятая Сьвятых. Паміж Крыжам і тымі чатырма вартаўнікамі — граніца паміж боска-бытнаснай і прадухоўнай часткамі стварэньня.

Вартаўнікі маюць вакол сябе ўсе роўні стварэньня: Мэркур — бытнасны, Лейляк — духоўны і Од-шы-мат-но-кэ — анёльскі. Леў па-за стварэньнем і вартуе вынятна Сьвятая Сьвятых.

На велізарнай адлегласьці ад тых чатырох вартаўнікоў знаходзяцца найвышэйшыя прадухоўныя. Гэта прадухоўныя вартаўнікі Сьвятога Граля. Сем духаў, сем анёлаў і сем бытнасных вартаўнікоў сьцерагуць сярэбраную заслону. Адно яны сьмеюць часткова бачыць, што за тою заслонаю.

Вялікае іх заданьне, вельмі вялікае. Тое, што яны бачаць у Сьвятая Сьвятых, як пасланцы Сьвятла перадаюць нязьменна далей у стварэньне. Адно яны як створаныя беспасярэдне чуюць Пана, і адно яны сьмеюць звацца пасланцамі Сьвятла. Хто-колечы далейшы ўжо мусіць гаварыць, што ён служэбнік Пана і тое пасланьне прыняў ад некага іншага.

Адно пасланцы Сьвятла сьмеюць беспасярэдне прымаць сілу Пакоры, бо адно яны яе вытрываюць. Астатнія б у гэтай Сіле згарэлі дашчэнту!

Асьцерагайцеся таму, духі, станавіцца за алтар Пана ў гадзіну злучэньня! Праз Крыж у чашу Граля бруіцца сіла Пакоры!

— — —
Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць