Архив рубрики: З Кнігі «Людзям» (бел)

Каля ступеней Божага стальца

Спыніцеся, істоты, і паглядзіце! Вы стаіце каля ступеней Божага стальца. Вы ня ведаеце ўявіць, што за ўзьнёсласьць і велічнасьць іх атачаюць. Паглядзіце, уздыміце свой погляд угару і глядзіце, каб убачылі, чаго ад вас жадае ваш Бог! Читать далее Каля ступеней Божага стальца

Трое варот

Зіготкі храм стаіць высока ў стварэньні, непрыступны крокам непакліканых. Насуперак таму, ён вабіць і кліча падарожніка, каб той яго наведаў. Тры дарогі вядуць да гэтага храма, і ў канцы кажнай ёсьць вароты. Читать далее Трое варот

Дванаццаць крэсел

Белы востраў далёка над прастварэньнем. Пасярод яго крыштальны замак з залатым стальцом пасярэдзіне. Вакол стальца дванаццаць крэсел, і на кажным зь іх, як зіготкае сонца, сядзіць Адзіны. У цэнтры стальца бялютка-сярэбраны келіх, а зь яго чароўна гучыць дзівосная музыка, недасяжная слыху непакліканых. Як сьпеў найцудоўнейшых лебедзяў гучаць яе тоны. Читать далее Дванаццаць крэсел

Грубарэчыўнасьць

Хоць дагэтуль пра асобныя часткі стварэньня было сказана ўжо досыць многа, усьцяж ня ўзьнік у людзях правільны вобраз і яны ўсьцяж блытаюць асобныя часткі, перадусім тонкарэчыўнасьць з тонкаю грубарэчыўнасьцю. Таму зараз трэба разгарнуць грубарэчыўную частку стварэньня на яе поўную шырыню, каб так стварыўся яе суцэльны вобраз. Читать далее Грубарэчыўнасьць

Гуртавая душа

Як вам вядома, жывёлы ня маюць уласнай душы адразу, але яна паступова фармуецца з часьцінак так званай гуртавой душы. Дзеля больш глыбокага разуменьня гэтай падзеі мусім разгарнуць вобраз стварэньня ўшыркі, бо вам дагэтуль ня ясна, як уласна тая душа фармуецца. Читать далее Гуртавая душа

Жывёльныя зародкі

Апошні, уласна рухомы асадак з прамяненьня Бога — гэта нясьведамыя жывёльныя зародкі. Як кажнаму, так і ім з Ласкі Бога-Айца дадзена ў дар прага, прага да высьпяваньня, прага да здабываньня сьведамасьці. Читать далее Жывёльныя зародкі

Імя духа

«Чалавек ёсьць тым, што гаворыць яго імя!» Гэта вам знаёма з Пасланьня Граля, але вы яшчэ ня ведаеце, як дух імя стварае і што яго імя ў запраўднасьці азначае. Читать далее Імя духа

Прабытнаснае ўладарства

Хоць вы ведаеце, што бытнасныя ёсьць у кажнай частцы стварэньня, не задумваліся, чаму быў абраны назоў «прадухоўнае ўладарства», а не «прабытнаснае ўладарства». У запраўднасьці існуюць абодва гэтыя ўладарствы адно побач з адным і гэтак, што бытнаснае на паўступені вышэй за духоўнае. Читать далее Прабытнаснае ўладарства