Гуртавая душа

Як вам вядома, жывёлы ня маюць уласнай душы адразу, але яна паступова фармуецца з часьцінак так званай гуртавой душы. Дзеля больш глыбокага разуменьня гэтай падзеі мусім разгарнуць вобраз стварэньня ўшыркі, бо вам дагэтуль ня ясна, як уласна тая душа фармуецца.

Уявіце сабе гуртавую душу як атамы ў рэчыўнасьці. Асобны атам хоць і часьцінка рэчыўнасьці, але сам ня здольны ствараць большыя злучэньні. Толькі паступовым гуртаваньнем узьнікаюць малекулы, і потым безьліч малекул ствараюць аб’екты і рэчы, што вы бачыце вакол сябе.

Падобна гэта і з жывёльнымі душамі. Адзінкавыя часьцінкі ня могуць завалодаць грубарэчыўным целам, таму сьпярша ўзмацняюцца — і гэта канкрэтна ў цяжкарэчыўнасьці. Там яны могуць узмацніцца так, што праз многа жыцьцяў здатныя стварыць зь іншымі жывёльнымі часьцінкамі першыя скупішчы, у якіх злучаюцца сама меней дзьве жывёльныя часьцінкі падобна, як падчас злучэньня двух атамаў у адну малекулу.

Гэтаму злучэньню патрэбна яшчэ нешта, каб утрымаць тыя часьцінкі супольна, то бо злучальная сіла. Гэтая сіла дзее як падчас злучэньня рэчыўных атамаў, так і падчас злучэньня жывёльных часьцінак. У рэчыўнасьці падчас іх злучэньня яна, аднак, ёсьць толькі пабочным цёкам галоўнага патоку спэцыфічнай унівэрсальнай Сілы, якая бруіцца праз усё стварэньне. У запраўднасьці гэта ўплыў Быка, ён як адна з чатырох крылатых жывёл вартуе сталец Створцы.

Гэтая Сіла жыватворная, і пад яе ўплывам дзеюць істоты, што насяляюць ізаляцыйныя пасы паміж асобнымі роўнямі стварэньня, чым узаемна іх злучаюць і адначасна даюць істотам мажлівасьць імі прайсьці. Жывёльныя часьцінкі ўжываюць найслабейшыя ўплывы Сілы ў беспасярэднім току прамяненьня, каб стварыць скупішча жывёльнай душы.

У грубарэчыўнасьці па стварэньні першага жывёльнага скупішча разьвіцьцё жывёл працягваецца праз губак, якія, уласна, і ствараюць пераход паміж расьлінным і жывёльным сьветамі, далей — праз вірусы, мікробаў аж да першых чарвей, суставаногіх, як вы тое знаеце зь біялёгіі, дзе гэтае разьвіцьцё добра адлюстраванае.

Паступовым перажываньнем гэтыя скупішчы растуць, набываючы штораз больш пэўныя і стабільныя формы аж да роўню найвышэйшых разьвітых жывёл — сысуноў.

Сысуны ўжо маюць вельмі сталыя формы сваіх душ, і ў пэўным сэнсе, хоць усьцяж* пазначаем іх як «нясьведамыя», ужо маюць у сабе зародак наступнай сьведамасьці. Найвышэйшае разьвіцьцё, якога яны могуць дасягнуць на Зямлі, гэта жывёлы, у якіх першы раз інкарнуюць людзкія душы.

З Закону прыцягненьня аднароднага вам відаць, што іх сьведамасьць ужо вельмі блізкая да сьведамасьці духоўных іскрынак. Сваёю існасьцю* яны, аднак, вельмі адрозьніваюцца, бо жывёльны зародак ці жывёла ёсьць і заўжды застануцца бытнаснымі, то бо відам, што ня мае свабоднай волі. Насуперак таму, дух свабодную волю мае.

Жывёльныя зародкі ў сваім далейшым разьвіцьці да сьведамых жывёл заўжды гуртуюцца з новымі і новымі жывёльнымі часьцінкамі, якія ёсьць на ўсіх роўнях стварэньня.

У адрозьненьне ад гэтага дух можа падымацца ўгору толькі пазнаваньнем, то бо падвышэньнем уласнай сьведамасьці, да таго ж злучэньне зь іншым духам паміж асобнымі ступенямі духоўна не настае. Аднак з нарастаньнем яго сьведамасьці дух ужывае тую самую Сілу, якая ў выпадку з духамі ідзе праз Арла і спрыяе, што набытая сьведамасьць робіцца яго ўласнасьцю і яе няможна ад яго аддзяліць.

Можаце зараз спытацца, як са сьведамасьцю тых духаў, якія будуць мусіць падпасьці пад раскладаньне ў судзе, чым страцяць усё цёмнае, што набылі, бо цёмная сьведамасьць ня можа падымацца ўгору.[1]  І тут праяўляецца дасканаласьць Божых Законаў, таму досыць, калі скажам: «Свабодная воля».

Усё так. Балючы працэс ачышчэньня праходзіць такім парадкам, што дух у невымоўнай пакуце, у якой ён, аднак, перажывае толькі сваё ўласнае хаценьне, свабодна выбірае, што гэтага ўжо ня хоча. Тое пажаданьне аўтаматычна вызваляе злучальную сілу, што злучае дух з адпаведным няправільным хаценьнем, і той ад яго аслабаняецца.

Тым, аднак, гэтая сьведамасьць страчваецца, і сьведамы дух ізноў ператвараецца ў нясьведамага, бо мае недастаткова вялікую сьветлую сьведамасьць. У пэўным сэнсе вы можаце ўявіць тое як раскладаньне малекулы, калі ўсё няправільнае аддзяляецца і ўрэшце застаецца толькі аснова, духоўная іскрынка.

[1] Выклад «Сьведамасьць»


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.