Трое варот

Зіготкі храм стаіць высока ў стварэньні, непрыступны крокам непакліканых. Насуперак таму, ён вабіць і кліча падарожніка, каб той яго наведаў. Тры дарогі вядуць да гэтага храма, і ў канцы кажнай ёсьць вароты.

Першая дарога, першыя вароты. Залатыя. Падарожнік ня сьмее шкадаваць золата, каб дайсьці да тых варот. Іх вартаўнік — залаты анёл з палымяным мячом Слова.

Падыходзіць падарожнік, і вартаўнік яго заклікае: «Аддай золата, што прыдбаў!» Хто ня ведае адказаць, мусіць адысьці.

Падарожнік усьміхаецца і аддае сваё золата, што некалі прыдбаў, — некарысьлівую Ласку. Вартаўнік адступае і адкрывае вароты. Падарожнік атрымвае крылы, крылы Справядлівасьці, і так спазнае, што такое адданасьць.

Ужо чакае яго карэта, ён едзе па другой дарозе да другіх варот, варот белых, нібы найчысьцейшы сьнег, варот Чыстаты. Тут яго чакае другі вартаўнік, белы анёл, і кажа яму: «Аддай свой скарб, што з сабою прынёс!» Хто ня ведае адказаць, мусіць вярнуцца.

Але падарожнік усьміхаецца. Здымае крылы і аддае іх вартаўніку. Вартаўнік адступае і адкрывае вароты. Падарожнік уваходзіць і атрымвае мантыю маўклівасьці, якая дазваляе яму спазнаць, што такое Чыстата ў сваёй існасьці.

Ужо чакае карэта, што вязе яго да апошніх варот, варот чырвоных, як агністая ружа, варот Ласкі. Тут яго чакае трэці вартаўнік, чырвоны анёл, і кажа яму: «Скарбы ты ўжо аддаў, тады зараз аддай тое, аб чым думаеш, што гэта не тваё». Хто ня знае адказу, той мусіць вярнуцца назад.

Але падарожнік усьміхаецца і аддае сваё паходжаньне, каб як узнагароду атрымаў жыцьцё! Анёл адступае і адкрывае вароты. Падарожнік ступае па дыямантавай дарозе да вяршыні стварэньня, да пункту, зь якога паходзіць і над якім ніколі ня зможа ўзыйсьці. Там апошнія вароты, якія ня маюць патрэбы ў вартаўніку, бо іх вартаўнік — сам падарожнік. Ён уваходзіць празь іх і вартуе, каб за іх ніхто не прайшоў. Тым ён ператвараецца ў чароўны квет, чый плод — дзіця стварэньня.

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.