Слова

Слова ёсьць тое, што Ёсьць. Прыўзьнімем покрыва таямніцы са Слова больш.

Вам, Духам, было абвешчана: «Чалавек ёсьць тым, што гаворыць яго імя!» Ня тое каб вы ў імі трымцелі, ня тое каб вашае імя было тым, што Ёсьць, але яно дакладна выяўляе, хто вы.

Толькі сьведамыя істоты маюць імя, і яно ёсьць часткаю прамяненьня Слова, якую вы можаце зразумець. Слова само ня здолееце зразумець ніколі.

Імя складаецца з асобных часьцін мовы — назоўнікаў, прыметнікаў і займеньнікаў. Дух — назоўнік. Вызначае, хто гэта. Бытнаснае — займеньнік. Вызначае, чыё гэта. Бытнаснае і духоўнае злучаныя анёльскім. Анёльскае — прыметнік. Вызначае, якое гэта.

У прадухоўным, дзе злучана духоўнае з анёльскім, іх імя створана назоўнікам і прыметнікам, то бо прадухоўныя ведаюць, хто і якія яны.

У прабытнасным, дзе злучана бытнаснае з анёльскім, іх імя створана займеньнікам і прыметнікам, то бо прабытнасныя ведаюць, чые і якія яны.

Толькі на Граніцы ёсьць злучэньне ўсіх трох частак імя, то бо толькі тыя ведаюць, хто, чые і якія яны. Гэта Слова, што дадзена створаным.

Тыя, хто ад пачатку Адзінства, маюць і чацьвёртую частку імя, неназоўную і неспасьціжную, чаму яны ёсьць. Гэта тое неспасьціжнае, што мусіць заставацца на вечныя векі Божаю таямніцаю. Гэта тое, што ёсьць Імя Божае. Гэта тое, што ёсьць Божая Сіла. Гэта тое, што ёсьць Альфа і Амэга.

Амэн!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.