Імя духа

«Чалавек ёсьць тым, што гаворыць яго імя!» Гэта вам знаёма з Пасланьня Граля, але вы яшчэ ня ведаеце, як дух імя стварае і што яго імя ў запраўднасьці азначае.

Духоўная іскрынка, якая ідзе разьвівацца ў рэчыўнасьці, яшчэ ня мае імя, бо ня мае сьведамасьці. Аж паступовым перажываньнем, празь якое яна прыходзіць да сьведамасьці, яна пачынае ствараць сваё імя, літара за літараю. Тое як у музыцы, сьпярша гучыць адзін тон — гэта адзін гук, потым другі і трэці — гэта ўжо акорд. Акорд — гэта зачатак слова, аж урэшце сьведамы дух як цэлая сымфонія, якая сваім гучаньнем стварае яго імя.

Кажны тон мае таксама і колер, таму імя гаворыць адначасна пра тое, які колер мае дух, ці, лепш сказаць, яго духоўныя шаты. Хто імкнецца да Чыстаты, мае ў сваім імі тоны ў гарманічным сугуччы, што стварае таксама і прыгожыя чыстыя шаты. Наадварот, хто імкнецца да цемры, мае ў сваім імі тоны ў дысгармоніі, і таму іх шаты цёмныя і брудныя.

Дух, аднак, утварае зусім не адно імя, але тры імёны. Першае імя духа трымціць у Законе цяжару, то бо ў Чыстаце. Да яго далучаецца імя другое, якое адпавядае таму, да чаго дух схіляецца, значыцца, яно трымціць у Законе прыцягненьня аднароднага, то бо ў Ласцы. А трэцяе імя — гэта імя, што дух здабывае тым, як спаўняе свае заданьні. Гэтае імя трымціць у Законе зваротнага дзеяньня, то бо ў Справядлівасьці.

Кажнае імя духа як адна частка музычнай сымфоніі, бо ўсе тры імёны ўрэшце ўтвараюць адно імя супольнае, што запісанае ў Кнізе жыцьця. Гэтае імя, аднак, не нязьменнае, бо дух няспынна разьвіваецца і тым таксама зьмяняе тоны сымфоніі, якая стварае яго імя.

У рэчыўнасьці да духоўнага імя можам толькі вельмі груба наблізіцца. З гэтае прычыны, хоць кажны дух іншы і мае іншае духоўнае імя, мусяць ужывацца рознымі духамі аднолькавыя імёны. Раз гэтае імя можа адлюстроўваць яго Чыстату, што азначае яго ровень сьведамасьці, часамі — тое, што ён выконвае, а іншым разам тое, што ён мусіць перажыць у сэнсе Закону зваротнага дзеяньня. Вось чаму было б найлепш, калі б і на Зямлі кажны чалавек меў тры імёны.

Паглядзім зараз у азначаным сэнсе на ступені стварэньня, дзе бачым, што там на больш высокіх ступенях ёсьць аднолькавыя імёны. Рэч у тым, што тыя імёны выяўляюць толькі адно з трох імён, што маюць адпаведныя створаныя, і тое канкрэтнае імя трымціць у Ласцы. Таму знойдзем імя Іс-ма-эль ня толькі ў прадухоўным уладарстве, але і ў духоўным, бо гэтае імя азначае: «Той, хто рыхтуе і захоўвае шлях Слову».

У гэтым імі на Зямлі трымцелі многія створаныя, то бо ня толькі Іс-ма-эль за жыцьцём Абд-ру-шына ў Эгіпце, які быў потым Янам Хрысьціцелем за жыцьцём Сына Божага Езуса, але і Крышна, які быў пазьней Язэпам з Арымафеі. Але таксама і Зараастр, вучань Сына Божага Ян і многія іншыя, да таго ж усе яны былі на Зямлі многа разоў — у розны час і ў розных месцах.

Трымценьне ў нейкім імі азначае, уласна, мажлівасьць злучыцца з адпаведнаю часткаю стварэньня, адкуль выходзяць да створанага ўмацавальныя ніці.[1] Для кажнага чыстага тона існуюць асобныя ніці, якія замацаваны ў розных частках стварэньня — ад духоўнага аж да Граніцы. Створанаму досіць да гэтых ніцей далучыцца, і тым ён дастане неспадзяванае падмацаваньне свайго чыненьня. Таму трэба, каб і зямное імя адпавядала як мага больш імю духоўнаму

[1] Абд-ру-шын: «Ніці Сьвятла над Вамі!»

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.