Дванаццаць крэсел

Белы востраў далёка над прастварэньнем. Пасярод яго крыштальны замак з залатым стальцом пасярэдзіне. Вакол стальца дванаццаць крэсел, і на кажным зь іх, як зіготкае сонца, сядзіць Адзіны. У цэнтры стальца бялютка-сярэбраны келіх, а зь яго чароўна гучыць дзівосная музыка, недасяжная слыху непакліканых. Як сьпеў найцудоўнейшых лебедзяў гучаць яе тоны.

Белы стоўп Сьвятла апускаецца ў чашу, і ў стаўпе Сьвятла стаіць Першы з дванаццаці. Уздымае чашу. Тысячы званочкаў пяшчотна зьвіняць у найпрыгажэйшых тонах сьвятой песьні на чэсьць таго, які Ёсьць.

З чашы ўзьлятае Белая Галубіца. Чашу прымае ў рукі Другі з дванаццаці. Чырвоная Ружа, што выйшла з чашы ў Яго руках, дае ўзьнікнуць пахучасьці, саладзейшай за найсаладзейшы нэктар.

Чашу прымае Трэці з дванаццаці. Прахалодны ветрык духменіць за Лілеяю, чыя чарга цяпер прыйшла, каб сваёю ап’яняльнаю пахучасьцю яна дала ўзьнікнуць пяшчотнаму колеру.

І чашу прымае Чацьвёрты з дванаццаці. На руку Яму сядаюць Галубіца, Ружа і Лілея. Апускаюцца ў чашу, якая ператвараецца ў чашу чырвоную — Сьвяты Граль.

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.