Каля ступеней Божага стальца

Спыніцеся, істоты, і паглядзіце! Вы стаіце каля ступеней Божага стальца. Вы ня ведаеце ўявіць, што за ўзьнёсласьць і велічнасьць іх атачаюць. Паглядзіце, уздыміце свой погляд угару і глядзіце, каб убачылі, чаго ад вас жадае ваш Бог!

Дванаццаць ступеней перад Божым стальцом, як дванаццаць частак стварэньня, і гэта дванаццаць тонаў, дванаццаць колераў і дванаццаць лікаў. Але як у актаве, дзе сем тонаў і пяць паўтонаў, так усё дзеліцца ў гэтай прапорцыі.

Уздыміце свой погляд і глядзіце на тыя дванаццаць ступеней, каб зразумелі, які мае быць ваш шлях гэтым стварэньнем. Пазнайце Закон «як угары, так і дола», бо спазнаньнем тых ступеней можаце спазнаць стварэньне альбо, наадварот, спазнаньнем цэлага стварэньня можаце спазнаць тыя ступені.

Першую ступень, альбо лепш сказаць, дванаццатую ступень у стварэньні вы знаеце як нерухомую рэчыўную частку стварэньня. Гэта ступень, дзе сеецца маленькае насеньнейка, каб зь яго маглі вырасьці вялікія дрэвы. Гэта ступень павольнага высьпяваньня. Яна — зародак стварэньня.

Адзінаццатую ступень вы знаеце пад назваю «кола бытнаснага». Гэта бытнасная частка стварэньня, якая ажыўляе нежывую рэчыўнасьць. Гэта ступень работнікаў, якія ставяць пазьнейшае стварэньне.

Ступень дзясятая вам незнаёмая, бо стварае пераход паміж бытнаснаю і духоўнаю часткамі стварэньня. Вы знаеце толькі панятак падзяляльнага паса, ізаляцыйнага слоя пад духоўнаю часткаю стварэньня. Але гэты пас не без жыцьця. Гэта першы пас зь пяці, вам дагэтуль не знаёмых. Найлепш вы яго можаце ўявіць як пас пераходу, дзе дзеюць тыя, што знаходзяцца ў стадыі пераходу з бытнаснага роўню на ровень духоўны.

Дзявятая ступень — ступень духоўная, адкуль паходзяць нясьведамыя і адразу сьведамыя духі. Можаце ўявіць яе як ступень шуканьня, дзе створаны шукае сам сябе. Ня блытайце тое, аднак, са спазнаваньнем уласнага «я», што належыць да рэчыўнай часткі стварэньня. Тут ідзецца пра спазнаваньне таго, што бытнаснае і анёльскае — наймацнейшыя віды стварэньня. Гэта шлях да разуменьня пакоры.

Восьмая ступень ізноў вам незнаёмая, бо гэта ізаляцыйная сфэра паміж духоўнаю і прадухоўнаю часткамі стварэньня. Таксама як і ў папярэдняй ізаляцыйнай сфэры, і тут дзеюць тыя, што знаходзяцца ў стадыі пераходу паміж гэтымі двума роўнямі. То бо іх крылы недастаткова моцныя, каб змаглі ўзьнесьці іх у прадухоўную частку, але досыць моцныя, каб не спускацца ў духоўную частку стварэньня.

Сёмая ступень — ступень прадухоўная, аж да Вострава Лебядзінага, які ёсьць цэнтрам стварэньня. Гэта ступень высокай школы, дзе вывучаецца Справядлівасьць. Тут месьцяцца астравы рыхтаваньня помачы і сьвятых зьвеставаньняў, бо тыя заўжды адбываюцца паводле Закону Справядлівасьці. У зямным гэтую ступень уявіце як выпускны экзамэн у жыцьцё.

Шостая ступень месьціцца ў прадухоўным — ад Вострава Лебядзінага аж да Замка Граля. Гэта ступень вернасьці, дзе прадухоўныя спазнаюць бытнасную адданасьць, а прабытнасныя — духоўную вернасьць. Яны ўзаемна іх перадаюць, каб так найлепш зразумелі чыненьне тых іншых. У зямным тое чыненьне ня мае падабенства.

Пятая ступень ізноў вам незнаёмая, бо гэта зноў ступень пераходу. Зноў тут істоты, чые крылы слабыя, каб маглі вынесьці іх у боска-бытнасную частку стварэньня, але досыць моцныя, каб не спускацца ў прадухоўную частку.

Чацьвёртая ступень — ступень боска-бытнасная. Арханёлы, чыім домам яна ёсьць, складаюць экзамэн на дзейнасьць у Чыстаце. Таму яны маюць крылы, што трымцяць у тым Законе. На Зямлі ў сучаснасьці няма нават сьледу Чыстаты, вось чаму іх дзейнасьць будзе вам здавацца незнаёмаю і вы ня будзеце іх разумець.

Трэцяя ступень вам незнаёмая, бо гэта ізаляцыйная сфэра, дзе ёсьць тыя, чые дыямантавыя мантыі непахіснай вернасьці недастаткова моцныя, каб сьмець ісьці да тых, што зь Міласьці Божай сьмеюць несьці іскру бязбытнаснасьці. Аднак яны занадта моцныя, каб мусілі складаць экзамэн Чыстаты.

Другая ступень называецца «Граніца». Гэта ступень тых, хто сьмее гаварыць, што яны зь Міласьці Божай сьмелі прыняць іскру бязбытнаснасьці. Вы і на Зямлі мелі мажлівасьць спазнаць, як яны дзеюць, і калі вам чыненьне той, чыім домам была гэтая ступень, было незразумелым, незразумелым мусіць і заставацца.

Першая ступень альбо, калі хочаце, ступень дванаццатая — гэта ступень паходжаньня істоты як такой. Мантыя маўклівасьці ахутвае тых, хто сьмее называць яе сваім домам. Гэтая ступень наўзьдзіў самая зразумелая, бо яе вобраз — зямныя плады расьлін. Рэч у тым, што толькі тыя, хто мае тут свой дом, могуць гаварыць, што цалкам служаць Богу. Усе астатнія гэтага толькі вучацца.

Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.