Чароўная ружа

Ружа праз злое чыненьне гаротная?
Пахне чароўна яна, не брыдотаю.

Сэрца яе для любові бяздоннае,
скажа калючкамі Не, хоць пакорная.

Песьняй гучыць і паветра гаючаю.
Гоніць панурасьць, самоту балючую…

Пераклад з чэскае мовы Валянціны Рашэтнік