Перажываньне часу

З усіх старон вы ўжо чулі, што час рэлятыўны. Ужо ў біблійных запісах маеце напамін пра тое ў вобразе «Тысяча гадоў як адзін дзень». Славутыя навукоўцы выявілі і матэматычны выраз рэлятыўнасьці часу. Аднак, каб вы цалкам тое зразумелі, бракуе галоўнага — перажываньня.

А як вы самі з пункту гледжаньня грубарэчыўнасьці рухаецеся досыць марудна, у кажнадзённым жыцьці рэлятыўнасьць часу не адчуваеце. Аднак у вас ані не адабрана мажлівасьць па-рознаму перажываць час. Але вы можаце тое спазнаць вынятна духоўным перажываньнем.

Першым возьмем прыклад больш маруднага руху, ніж той, які цяпер у вас. Самі вы тое, мабыць, шматкроць перажылі, калі мусілі браць удзел у пэўных абавязках, напрыклад, у візыце ветлівасьці, а потым мусілі бавіць там нецікавыя ці нават нудныя хвіліны. Кажная мінута такога перажываньня здавалася вам гадзінай і нават больш. Гэтая зьява, аднак, была запраўдным духоўным перажываньнем, а вы такім парадкам спазналі цячэньне часу ў шчыльных галінах цяжкарэчыўнасьці.

Зараз прыточым цалкам процілеглы прыклад. Вы ідзяце на нейкае цікавае спатканьне, вельмі зь яго цешыцеся, бо ведаеце, што ўсе тэмы мажлівых гутарак будуць цікавымі і забаўнымі. Хоць вам будзе здавацца, што ўвесь візыт праляцеў толькі за пару мінут, з пункту гледжаньня зямнога часу міне пара гадзін. Як і ў папярэднім прыкладзе, зноў ішлося пра запраўднае духоўнае перажываньне, гэтым разам — часу ў галінах тонкарэчыўнасьці. Цяпер узьнікае пытаньне. Калі адбудзецца тое, пра што прыходзяць інсьпірацыі з Вышынь? Тут вы мусіце сьпярша ўсьвядоміць, чаго тыя інсьпірацыі датычаць. Ведама, што ў Вышынях усё разьлічваецца ня з пункту гледжаньня рэчыўнага часу, але вынятна з пункту гледжаньня часу духоўнага.

Тут дзейнае, што час існаваньня аднаго стварэньня толькі тры дні: першы дзень — дзень, калі стварэньне ўзьнікае; другі дзень — дзень, калі ў рэчыўную частку таго стварэньня выпраўляюцца першыя створаныя, і гэта бытнасныя; і трэці дзень — дзень, калі створаныя мусяць пайсьці з рэчыўнае часткі стварэньня, бо яна кіруецца да натуральнага ачышчэньня ў рыне. І таму можна сказаць: «Сёньня вы сюды прыйшлі, сёньня вы заняпалі ў грэх, сёньня быў пачаты і скончаны суд, і яшчэ сёньня вы вернецеся дамоў».

Калі трэба паслаць інсьпірацыі, якія датычаць дакладнага зямнога часавага пэрыяду, тое заўжды выходзіць з Законаў лікаў, у рытме якіх усё стварэньне трымціць. На падставе тых Законаў не праблема вызначыць дакладную дату грубарэчыўнае падзеі.

Многія прароцтвы, аднак, не маглі стацца ў той час, на які былі прараканыя, бо Зямля ў Законах лікаў ужо гарманічна не трымцела. Толькі проці хуткасьці, што была недзе тры тысячы пяцьсот гадоў таму, з прычыны віны людзтва праз забойства Абд-ру-шына і праз забойства Сына Божага Езуса, да сёньняшніх дзён Зямля запаволілася ад ужо тады запаволенага гадавога абароту вакол сонца, што трываў 365 дзён, да сучасных 365 і чвэрці дня!

Ужо здавён магло быць праракана, калі скончыцца суд. У тое дзеяньне, аднак, свавольна ўмяшаўся чалавек. Сваім чыненьнем замарудзіў кручэньне грубарэчыўнае Зямлі так, што з выточнае хуткасьці 12 месяцаў, дзе кажны 4 тыдні, дзе кажны 7 дзён, што складае год працягласьцю 336 дзён, зрабіў год няправільны, працягласьцю больш за 365 дзён!

У Вышынях дзейныя толькі Законы лікаў і хуткасьці, што зь іх вынікаюць. Таму ў стварэньне ніколі не ідзе іншая інфармацыя пра час, акрамя гэтае, і яна абумоўлівае, што пераразьлікі празь нераўнамерны рух Зямлі значна ўскладненыя і часта недакладныя.

Калі многа тысяч гадоў таму на Зямлю прыйшла вестка, што ў пачатку эпохі Вадаліва прыйдзе на Зямлю Сын Чалавечы, каб скончыць суд, той час мог быць пералічаны толькі адпаведна тагачаснай хуткасьці Зямлі, якая, аднак, была большая за сёньняшнюю.

І таму Пан мусіў нарадзіцца на Зямлі больш за 80 гадоў да суду, ніж было абвешчана, бо спрычыніўся глыбокі грахоўны заняпад людзтва, які меў наступнасьцю далейшае запаволеньне Зямлі. І таму Тысячагадовае Ўладарства пачалося амаль на 40 гадоў раней, ніж было абвешчана.

Гэтыя няроўныя зрухі адбываюцца з тае прычыны, што дзеля пачатку кажнае падзеі патрэбна і адпаведнае прамяненьне зорак, якія, аднак, не запаволіліся.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.