Прагну

Прагну па Зямлі плыць цёплым ветрам,
кажнага крануцца чалавека,
хай слабы той будзе, змардаваны,
кроплю ўсё ж Сьвятла ў сабе хавае.
Прагну прыгалубіць і пацешыць,
акрыяў каб трохі, меў усьмешку.

Прагну да краінаў я дабрацца,
дзе кабеты, дзеці, дрэвы плачуць,
злосьці разрываюцца гранаты.
Прагну загаіць усе іх раны
і нясьці Надзею занядбаным.

Прагну несьць пасланьне шчырай Ласкі,
што ніколі Бог нас не цураўся,
чалавек дарогу закідаў сам.
Прагну быць ружоваю зарою
і падзякай прывітаць дзень новы.

Пераклад з чэскае мовы Валянціны Рашэтнік