Чытаньне думак

З розных старон вы ўжо чулі альбо чыталі пра тое, што мажлівае чытаньне думак. Здаецца вам тое таямнічым ці містычным. Думаеце, што тое вельмі цяжка і вымагае адмысловага навучаньня.

Тое ня так, зваротнае ёсьць праўдаю. Чытаньне думак яшчэ прасьцейшае за гаварэньне. Якраз таму, што тое так проста, мала хто валодае тым майстэрствам. То бо ўсюды вы шукаеце немажлівыя і мудрагелістыя спосабы, чым усё толькі абцяжарваеце.

Але ж досыць так мала — пачуць сваё духоўнае кіраўніцтва! Вось і ўся таямніца.

Бачыце, гэта прасьцей за тое, калі вы самі мусіце гаварыць. У разе чытаньня думак досыць толькі чуць. Натуральна, ня ўсе думкі іншых людзей могуць быць да вас прыведзены.

Усё кіруецца Божаю Воляю, то бо Законам Ласкі, Справядлівасьці і Чыстаты. Таму ніколі да вас ня будуць прыведзеныя думкі некага іншага, калі вы ня маеце пра іх ведаць. Якая-колечы цікаўнасьць — найбольшая перашкода. Акрамя таго, людзі ўтвараюць такую безьліч думак, што практычна да вас можа быць прыведзена толькі маленечкая доля. І з той долі ёсьць толькі нязначная частка, пра якую вам узапраўды трэба ведаць на сваім зямным шляху.

Падчас чытаньня думак не залежыць, знаеце вы датычнага чалавека альбо не, у асабістым кантакце зь ім альбо за сотні кілямэтраў ад яго.

Кажная думка ўтварае форму ў сярэдняй альбо тонкай грубарэчыўнасьці. Незалежна ад месца, дзе вы ёсьць, гэтак яна прыметная духоўнаму кіраўніцтву каго-колечы іншага і таму можа быць да яго прыведзена. Вось чаму яна ня зьвязана ні з мовай ці чым-колечы іншым, што ўплывае на тую думку ў грубай грубарэчыўнасьці.

Уласным зьместам кажнай думкі ёсьць адчуваньне, якое яе выклікала, і яно перадаецца таму, хто тую думку сьмее пачуць. Калі датычны вас і асабіста знае, яму будзе няцяжка выводзіць з таго, няхай толькі прыблізна, словы, што ствараюць тую думку.

З таго адназначна вынікае, што чытаць думкі здольны толькі той, хто мае абуджанае адчуваньне, то бо той, хто валодае адчуваньнем.

Ня думайце, што здолееце ашукаць думкі! Гэта толькі разумовае ўражаньне. Адчуваньне чалавека — адзінае, што ў грубарэчыўным перажываньні ніколі нельга ашукаць. Таму, нават калі вы хочаце сваімі думкамі ашукаць, таго, хто чытае, ашукаць ня здолееце.

Пытаецеся цяпер, што ў выпадках, калі адчуваньне пахаванае пад завалаю розуму. Выраз «пахаванае пад завалаю розуму» не азначае нічога іншага, як быць нявольнікам розуму, то бо адчуваньне паддаецца розуму замест таго, каб ім кіраваць. А таму і ў гэтым выпадку за кажнаю думкаю хаваецца яе праўдзівы зьмест. Да адчуваньня ў такіх выпадках заўжды ідзе запраўднае хаценьне розуму, хоць запраўдны зьмест думак розум завэлюмуе ў нешта ўяўна прыемнае.

І таму як шматкроць раней, так і гэтым разам вам павінна быць абвешчана тое, чаго вы дагэтуль не зразумелі, бо думалі, што ўжо ведаеце:

«Утрымвайце агнішча сваіх думак чыстым — творыце так мір і будзеце шчасьлівыя!»


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.