Вылекаваньне

Памылак тваіх груды —
завады на дне душы,
зьнянацку пачнуць пячы.

Сьвятлом дай сябе прамыць,
сьвядома перажыві,
што гэта тваё, прымі.

Размыюцца камяні,
дашчэнту балесьць згарыць,
Сьвятло празь цябе памчыць.

Паходняй
зноў будзеш
агніць.

Пераклад з чэскай мовы Валянціны Рашэтнік