Шырыня стварэньня

Дагэтуль вам былі дадзены асобныя ступені стварэньня згары аж дадолу. Паўторым іх:

  • дванаццаць ступеней перад заслонаю, якія падзяляем на:
    • дзевяць ступеней Граніцы
    • тры ступені варот
  • дванаццаць ступеней боска-бытнасных, якія падзяляем на:
    • шэсьць ступеней найстарэйшых
    • шэсьць ступеней сталых
  • дванаццаць ступеней прадухоўных, якія падзяляем на:
    • шэсьць ступеней сталых
    • шэсьць ступеней тых, што сталеюць
  • дванаццаць ступеней духоўных, якія падзяляем на:
    • шэсьць ступеней створаных
    • шэсьць ступеней разьвітых
  • дванаццаць ступеней бытнасна-рэчыўных, якія падзяляем на:
    • тры ступені бытнасныя, якія далей падзяляем на:
      • дзьве ступені сьведамых
      • адна ступень нясьведамых
    • дзевяць ступеней рэчыўных, якія далей падзяляем на:
      • тры ступені тонкарэчыўныя
      • тры ступені грубарэчыўныя
      • тры ступені цяжкарэчыўныя

Дзівіцеся, што пад паняткам «стварэньне» знаходзіце і боска-бытнасныя ступені, і нават ступені яшчэ вышэйшыя? Праўда, што гэтая частка стварэньня паходзіць зь беспасярэдняга прамяненьня Бога, але гэта не азначае, каб тыя, хто яе насяляе, ня зваліся «створаныя». Таму і гэты ровень — стварэньне, хоць яно вечнае.

Усе стварэньні супольна даюць поўнае стварэньне, якое асягае ў сабе ўсё сфармаванае прамяненьне Бога. —

Гэта ступені стварэньня згары дадолу, якія вы ўжо ведаеце. Але вам нічога не гаворыцца пра тое, якія яны шырокія і колькі асобных ступеней ушыркі ствараюць адно стварэньне. Цяжка вам даць нават прыблізны вобраз таго, якое адно стварэньне вялікае. Паспрабуйце хоць бы неяк уявіць.

Граніца толькі адна. Ступені трох варот, аднак, ёсьць ужо над кажнай боска-бытнаснай часткай. Яны ствараюць ізаляцыйную сфэру і адначасна месца злучэньня Граніцы з астатнімі часткамі стварэньня.

Боска-бытнасных частак дванаццаць. Але ня блытайце іх з дванаццацьцю ступенямі, якія быццам адна над адною, бо гэта дванаццаць боска-бытнасных частак адна побач з адною, кажная зь іх мае дванаццаць ступеней. Гэтаксама, як і ў вадной частцы грубарэчыўнага аддзелу стварэньня, дзе дванаццаць сусьветных частак месьцяцца побач і дзе вы жывяце ў вадной з тых частак, у частцы Эфэс.

Кажная з боска-бытнасных частак асягае, як нутраное кола, дванаццаць прадухоўных частак стварэньня, што супольна 12 разоў на 12, то бо 144 прадухоўныя часткі стварэньня адна побач з адною.

Замак Граля, дзе Сьвяты Граль, на вяршыні прастварэньня толькі адзін-адзінюткі. 12 боска-бытнасных частак — гэта 12 стаўпоў вакол Сьвятая Сьвятых, а 144 прадухоўныя часткі — гэта 144 стаўпы, што ствараюць падмурак Замка Граля ў стварэньні.

Сьвятая Сьвятых, дзе Сьвяты Граль, — трынаццатая частка, Трынаццаты пакой, куды ня можа ўступіць ніхто са створаных, бо яму гэта не дазволяць Чыстата і Сіла прамяненьня празь Сьвяты Граль. Памер гэтай трынаццатай часткі ўдвая большы, ніж памер усіх астатніх частак стварэньня разам.

Вернемся, аднак, да шырыні стварэньня. Кажная з прадухоўных частак асягае, як нутраное кола, дванаццаць духоўных частак стварэньня, што супольна 144 разы на 12, то бо 1 728 духоўных частак стварэньня адна побач з адною.

На канцы стварэньня, як свой апошні ўскраек, кажная з духоўных частак асягае, як нутраное кола, дванаццаць бытнасна-рэчыўных частак стварэньня, што супольна 1 728 разоў на 12, то бо 20 736 бытнасна-рэчыўных частак стварэньня адна побач з адною.

Дванаццаць бытнасна-рэчыўных частак вам знаёмыя. Гэта пяць частак для бытнасных і сем частак для духаў і бытнасных.

У вадной бытнасна-рэчыўнай сусьветнай частцы, у частцы Эфэс, вы цяпер жывяце. У вадной маленькай частцы больш чым з дваццаці тысяч бытнасна-рэчыўных частак аднаго-адзінюткага стварэньня. Грубая грубарэчыўнасьць да таго ж толькі яе дробны складнік. І тая маленькая груба-грубарэчыўная частка — зямнымі сродкамі невымерны, велізарны і, насуперак таму, вельмі маленькі сусьвет, які вы ведаеце і часткова ўлоўліваеце прыладамі. Гэта ўсе знаныя і нязнаныя галяктыкі зь мільярдамі зорак і плянэт, якія вы можаце беспасярэдне альбо з помаччу прылад убачыць.

Калі вы ўявіце ўвесь гэты сусьвет як маленькую кулечку памерам адзін сантымэтар, тады ўсё стварэньне будзе памерам некалькі трыльёнаў сантымэтраў. Гэта лік, які вы нават ня ведаеце ўявіць. Памер Сьвятая Сьвятых у Замку Граля да таго ж удвая большы, ніж усё стварэньне!

Чалавеча, схіліся ў пакоры!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.