Па сьлядах жыцьця

Расходзімся мы
шукаем шляхі

абы ласка
абы ласка
абы ласка магла жыць.

На скрыжаваньнях
мне сэрца баліць

На скрыжаваньнях
запла́чу ўголас

На скрыжаваньнях
стаўляю я мост

абы ласка
абы ласка
абы ласкі было досьць.

Пераклад з чэскае мовы Валянціны Рашэтнік