Зьвязваньне дзіцячых душ з бытнасным

Вы чыталі ў Слове, што дзіцячыя душы маюць цесна зьвязацца з бытнасным, каб так узброеныя маглі зрабіцца паўнавартаснымі духамі. Насуперак таму што тое ведаеце, вы стала ня маеце правільнага ўяўленьня, як тое зрабіць. Думаеце, што досыць, напрыклад, саду альбо нават наведваньня заапарку. Некаторыя з вас купляюць дзецям акварыюмных рыбак, хамячкоў альбо «кватэрных» сабачак.

Аднак тое ўсё няправільныя формы. Дзіцяці трэба спазнаць жывёл у натуральным жывёльным асяродзьдзі кажнадзённым перажываньнем. Яго ня могуць замяніць акварыюмныя рыбкі, птушачкі ў клетцы альбо хамячкі, бо яны жывуць не ў сваім натуральным асяродзьдзі, але вырваныя зь яго ў штучныя ўмовы.

Тое самае дзейнае і ў разе з «кватэрнымі» сабачкамі альбо кошачкамі. Тыя жывёлы, хоць яны вельмі мілыя і ласкавыя, і дзеці адчуваюць да іх шчырую любоў, ня могуць паказаць дзецям тое істотнае, што мелі б, — іх натуральную ролю, то бо месца ў стварэньні.

Вымаганьне зьвязваньня дзяцей з бытнасным азначае, аднак, намнога больш. У ім укрыта і тое, якім мае быць правільнае жытло людзей. Таму ўсе сучасныя велізарныя дамы, дзе многа кватэр, зусім непрыдатныя! І тое вынік вашай хібнасьці, бо вы дагэтуль не пачалі жыць Словам у гэтай галіне, а максымальна вышуквалі ненатуральныя замены.

Тое, вядома, не азначае ненатуральнае вяртаньне ў яскіні альбо што кажны няўхільна мусіў бы гадаваць жывёлу. Азначае гэта, што кажны мае жыць там, дзе дзіця зможа практычна цэлы дзень гуляць у такім месцы, дзе ёсьць жывёлы ў натуральным асяродзьдзі.

Так маленькае дзіця, якое звычайна перажывае бытнасна, навучыцца, што кажная істота мае сваё пэўнае месца ў стварэньні. Калі яно ўваходзіць у пэрыяд сталеньня, мае ў сабе моцна перажытае пазнаньне Закону Справядлівасьці, што кажны можа атрымаць толькі тое, што аддае сам; пазнаньне Закону строгай Ласкі — калі маладняк пакідаецца ў тую хвіліну, якая для яго найпрыдатнейшая, і мусіць клапаціцца пра сябе сам; і Закону Чыстаты, які дзіця сьмела спазнаць у жывёльнай адданасьці.

Перажываньне Трайнога Закону ня здолее даць яму ніводны людзкі дух, бо дзіця часта ня бачыць і не разумее яго зямную працу, за якую той атрымвае плату. Яно бачыць у сем’ях, што і вялікія дзеці залежныя ад бацькоў, а пра Чыстату людзі толькі гавораць, бо праўдзівай вернасьці ў ісьце ня знаюць.

У часе сталеньня дзіця ўжо мусіць мець у сабе пазнаньне Трайнога Закону як кутны камень, каб на ім магло само стаўляць і так магло само знайсьці сваё месца ў стварэньні.

Калі дзіця да таго ж сьведама ўспрымала бытнасных, тады яно стаіць, як моцная скала ў бурлівым моры сталеньня, і здолее, нягледзячы на сваё атачэньне, узьняцца да Вышынь.

Аднак, калі перажываньня Трайнога Закону яно ў сабе ня мае, ня здолее тое і зможа паспрабаваць толькі дарослым. Такі дух, аднак, вельмі зьбеднены, бо ня змог выкарыстаць на ўсю моц адзін з найцудоўнейшых пэрыядаў людзкога жыцьця. Тую страту ніколі нельга цалкам нагнаць, можна толькі часткова паменшыць. Таму пераважна такі дух будзе мусіць яшчэ раз вярнуцца на Зямлю, каб нагнаць, што было прапушчана.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.