Сталеньне

Сталеньне, найважнейшы пэрыяд чалавечага жыцьця, час, калі дзіця ператвараецца ў сталага чалавека. Тое істотнае, што вызначае ход сталеньня, утоена ў прамяненьні крыві. Кажнае сталеньне можна падзяліць на тры этапы.

Першы этап сталеньня найкарацейшы. Трывае толькі пару месяцаў. Гэта пачатак бурлівага працэсу, калі настае гарманальная зьмена і на целе дзіцяці пачынаюць выяўляцца першыя прыметы сталасьці. Той пэрыяд мы маглі б назваць і адмыканьнем варот. Хоць ён найкарацейшы, дзеля далейшага разьвіцьця самы вызначальны. Якраз у тым пэрыядзе для ўсяго атачэньня найважней, каб яно зьмяніла сваё стаўленьне да падлетка. На пару месяцаў яно мела б забыцца словы «сын», «дачка» ці «дзіця» і мела б навучыцца слоў «маладзік» і «дзяўчына».

У тым пэрыядзе бацькі перастаюць быць бацькамі і робяцца маладому чалавеку сябрамі. Вось чаму не пазьней за гэты пэрыяд яны мелі б пакінуць даверлівае «ты» і мелі б замяніць яго сяброўскім «вы». Малады чалавек так намнога хутчэй зможа спазнаць, што і ён чалавек. Вымога зьмены звароту датычыць і яго. Ён меў бы забыцца словы «маці» ці «бацька» і меў бы навучыцца зьвяртацца да бацькоў па імёнах. Тым ён навучыцца, што такое імя. Малады чалавек у гэтым веку, аднак, ня мусіць адразу зьмяняць «ты» на «вы», трэба дазволіць яму, каб ён для гэтага высьпеў.

Другі этап сталеньня — этап целавага высьпяваньня. Ён трывае ад чатырох да шасьці гадоў. У тым пэрыядзе малады чалавек целава высьпее і зробіцца целава сталым. Той пэрыяд мы маглі б назваць і адчыненьнем варот. Гэта пэрыяд задуменнай летуценнасьці і шуканьня ўласнай ідэнтычнасьці.

Калі ў папярэднім пэрыядзе нічога не занядбанае, у гэтым пэрыядзе бацькі маладому чалавеку — найлепшыя дарослыя сябры. Ён ня мусіць шукаць адказы на свае пытаньні на вуліцы альбо ў наркотыках, бо ведае, што бацькі яго разумеюць і даюць яму адказ. Вялікае заданьне ўскладзена на бацькоў у гэтым пэрыядзе, заданьне ўспомніць пра ўласную маладосьць і ўласныя пытаньні.

Найбольшую хібу ў тым пэрыядзе робяць якраз тыя бацькі, якія ў папярэднім ня здолелі зьмяніць сваё бацькоўскае стаўленьне на сяброўскае. Цяпер тое ад іх ужо вымагаецца, аднак пары месяцаў на належную зьмену ў іх ужо няма!

Трэці этап сталеньня — этап духоўнага сталеньня. Ён трывае найдаўжэй, прыблізна ад васьмі да дзесяці гадоў. На яго пачатку малады чалавек меў бы высьветліць, што ён хоча ў жыцьці рабіць. Той пэрыяд мы маглі б назваць і выйсьцем з варот. Малады чалавек, цяпер целава дасьпелы, ужо на ўсю моц здольны ўжываць плоцевую сілу, яго дух прагне да Вышынь, і таму якраз гэты пэрыяд найпрыдатнейшы, каб ён навучыўся тую прагу ператвараць ва ўчынак. —

Вялікаю шкодаю сёньня ёсьць тое, што ўсё пасунута і перакручана. Ад маладых людзей, чый пэрыяд целавага сталеньня яшчэ толькі пачынаецца, вымагаюць, каб яны высьветлілі, што хочуць рабіць у жыцьці. Вымагаюць ад таго, хто яшчэ ані ня ведае, хто ён ёсьць, але ён ужо мае ведаць, кім ён ёсьць! Рэдка калі гэта выходзіць. Звычайна толькі ў дзяцей з выразнымі здольнасьцямі, асабліва мастацкімі. Некаторыя шчасьлівыя дзеці могуць вучыцца далей у спэцыялізаваных школах-гімназіях, і, уласна, толькі яны могуць потым у пачатку душэўнага сталеньня высьветліць, кім хочуць быць.

Гэта ўсё, аднак, толькі выняткі. Найгоршае ўва ўсім тым, што большасьць бацькоў, калі ў іх тое ўвогуле выходзіць, здольныя зьмяніць стаўленьне бацькоўскае на стаўленьне сяброўскае толькі ў пэрыядзе, калі малады чалавек ужо духоўна сталы. Калі б яны тую зьмену зрабілі тады, калі было патрэбна, найлепш бы адчулі, у чым малады чалавек мае патрэбу, і потым намнога лепш маглі б належна скіраваць яго падчас выбару прафэсіі.

Прычынай усіх мажлівых і немажлівых неналежных абраньняў прафэсій маладым людзям найчасьцей бывае якраз тое, што бацькі бачаць у іх толькі дзіця, а ня новага дарослага чалавека. Найгоршаю прычынаю таго, што людзі ня здольныя зьмяніцца ў тым кірунку, у дзевяноста дзевяці выпадках са ста ёсьць тое, што яны ня здолелі зьмяніць спагадлівае бацькоўскае «ты» на сяброўскае «вы», шануючы іншага чалавека. І таму вымога перайсьці на «вы» ўскладзена галоўным парадкам на бацькоў, бо дзеці сваім прыяцелям звычайна кажуць «ты». Калі дзеці адчуюць розную духоўную дасьпеласьць паміж сабою і бацькамі, потым і яны пачнуць казаць бацькам «вы», і таму зьмена імі стаўленьня да бацькоў вынятна духоўная.

У разе дасягненьня сяброўскага стаўленьня пазьней можна вярнуцца і да мажлівага «ты», калі споўнены ўмовы аднароднай духоўнай сталасьці.[1] Гэта, аднак, у сучаснасьці, хутчэй, вынятак.

[1] Абд-ру-шын: «Новы закон»


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.