Новая школа

Па мільёнах гадоў з тае пары, як вы прыйшлі ў гэтае стварэньне, тут ізноў для вас новая школа. Новая ў тым, што гэта тая першая. Вы мусіце ізноў вярнуцца ў часы Атлянтыды, каб навучыліся, чаго мелі навучыцца ўжо тады.

Вы яшчэ нават не далі рады і першаму клясу духоўнай школы, хоць экзамэн на атэстат сталасьці ўжо быў! І таму вы мусіце вярнуцца на лаўкі і навучыцца ўрэшце пазнаваць Божую Волю.

Хоць тысячу разоў вам гаварылася, што Божая Воля ў стварэньні ясна пазнавальная ў яго Законах, вы ніколі дагэтуль не хацелі Яе спазнаваць. Хоць вы пра Яе гаварылі, ніколі не пашыралі Яе Законы на сябе, але заўжды толькі на іншых.

І тое ўсё тысячу разоў вам гаварылася, а вы ані не зразумелі. Таму новая школа будзе мусіць высьвятляць вам кажную падзею, рэчыўную альбо духоўную, у дачыненьні да вас саміх. Толькі так, мабыць, вы ўрэшце зразумееце Божыя Законы, а тым і Божую Волю.

Смутна, што мусіць настаць такая падзея, бо тым вы становіцеся на самае апошняе месца ў стварэньні, бо нават і тое, што пазначанае як «нясьведамае бытнаснае», у адрозьненьне ад вас цалкам трымціць у тых Законах.

Адзіна людзкі дух гэтага стварэньня безупынна становіцца супраць свайго Створцы, чым хоча сам зрынуцца за граніцы стварэньня. Тое паводле Закону немажліва, яго жаданьне ня можа споўніцца, і якраз таму сёньняшняе людзтва так церпіць.

Мабыць, тут ідзецца не пра ўзвышэньне сябе да Бога, але пра высілкі цалкам паставіць сябе па-за стварэньнем, Створцам і ўсім, што з гэтым злучана. Гэта такое чыненьне, якое ў зямным мае вобраз у словах «хаос», «нірвана» альбо «татальнае зьнішчэньне».

Людзі сёньня імкнуцца ўцячы ад нікчэмнасьці кажнадзённага жыцьця ў нікчэмнасьць, якую маюць самі ў сабе. Толькі дакладна паглядзіце вакол сябе і самі спазнаеце гэтую падзею. Яе канкрэтныя праявы, напрыклад, тэлевізійная псэўдакультура, наркотыкі, дэмакратыя, вяртаньне да прыроды, палітычныя партыі… проста ўсё!

Адно з самых значных месцаў у гэтым дачыненьні займаюць цэрквы дваццаць першага стагодзьдзя. Людзей перастае задавальняць «звычайнае хрысьціянства», і таму яны шукаюць найбольш мудрагелістыя духоўныя ці іншыя практыкаваньні, якія маюць зладкаваць ім вяртаньне ў рай.

Шаманы дзікіх плямёнаў стагодзьдзі таму не былі ў сваёй наіўнасьці і адсталасьці такія сьмешныя, як тыя навачасныя «шаманы». Замест пярэстых пёраў птушак яны абвешаныя пярэстымі словамі, а замест мудрагелістых рухаў мудрагеліста словы злучаюць. Усё гэта адбываецца толькі таму, што ніхто зь іх не шукае ў Слове праўдзівы, духоўны сэнс, але заўжды толькі рэчыўны, які, натуральна, знайсьці там нельга.

Таму ў новай школе вы будзеце мусіць навучыцца разумець духоўныя вобразы і духоўныя падзеі, і толькі тады зможаце навучыцца духоўныя падзеі пашыраць на рэчыўныя. Дагэтуль вы заўжды рабілі наадварот.

Таму, каб вы тое здолелі, будзе трэба, каб вы ўрэшце здолелі адкрыць свой духоўны зрок і слых.

Дарэмна вам у Слове было абвешчана, што, з прычыны грахоўнага заняпаду людзтва, ня здолела людзтва тыя зрок і слых адкрыць і паступова страціла здольнасьць адкрываць і бытнасны, а пазьней і тонкарэчыўны зрок і слых. Таму вам гэта абвяшчалася марна, бо вы не зразумелі, што маеце абавязак тыя зрок і слых ізноў прыдбаць.

Ува ўсім вы адмаўляліся, што калі мае нешта прыйсьці, дык прыйдзе само, але забываліся, што страчаны і забыты дар мусіце знайсьці толькі вы самі!

Нічога ня прыйдзе да вас само, бо ўсё, што вам патрэбна дзеля разьвіцьця вашых уласных здольнасьцей, вы атрымалі ўжо вельмі даўно — у час вашага стварэньня многа мільёнаў гадоў таму. Тыя дары ніколі не былі ў вас аднятыя, але вы пахавалі іх пад нікчэмнасьцю зямной фанабэрыі.

Шукаць мусіце самі ў сабе! Дзеля гэтага патрэбна, каб вы ўрэшце абудзіліся!

Адзіна Зямля, то бо зямное жыцьцё, дае вам мажлівасьць спазнаць, што такое марудлівасьць рэчыўнасьці, бо адзіна тут думкі і словы могуць быць аддзеленыя ад учынкаў. Таму Зямля — тое месца, дзе вы можаце найлепш спазнаць духоўныя Законы, бо іх праява ў рычыўнасьці прамінае доўга.

Як вобраз возьмем народжаньне дзіцяці.

Маленькае цельца разьвіваецца дзесяць месяцовых месяцаў, пакуль зможа нарадзіцца. Цела зь сярэдняй грубарэчыўнасьці з пункту гледжаньня зямнога часу разьвіваецца пяць месяцовых месяцаў, але з пункту гледжаньня часу ў сярэдняй грубарэчыўнасьці гэта ледзьве дзесяць мінут! Цельца з тонкай грубарэчыўнасьці з пункту гледжаньня часу ў сярэдняй грубарэчыўнасьці разьвіваецца пяць мінут, але з пункту гледжаньня часу ў тонкай грубарэчыўнасьці гэта ледзьве адсотак сэкунды! І тое толькі скарачэньне часу перажываньня ў грубарэчыўнасьці. Намнога хутчэй тое ў тонкарэчыўнасьці, потым у бытнасным уладарстве, ва ўладарстве духоўным і гэтак далей. У зямным сэнсе гэта, уласна, неапісальна кароткія адрэзкі часу.

Ужо толькі з гэтага вы бачыце, што калі хочаце назіраць за разьвіцьцём цела, дык здолееце тое толькі ў грубай грубарэчыўнасьці, бо ў больш тонкіх частках стварэньня гэтая падзея такая хуткая, што разьвіцьцё вы ані не пасьпелі б заўважыць!

Гэта прыклад часавага дзеяньня духоўных Законаў, зь якога вы можаце пазнаць, чаму ўласна Зямля для вас — важны паваротны пункт. Адначасна з тых тэрмінаў вы можаце пазнаць, якая ваша адказнасьць за чыстату вашых думак, бо, хоць у грубай грубарэчыўнасьці да ўчынкаў дайсьці ня мусіць, у сярэдняй грубарэчыўнасьці ваша думка — гэта адразу ўчынак!


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.