Істота

Перад вашым позіркам ужо былі адкрыты новыя таямніцы стварэньня, і вы маглі стварыць вельмі грубае ўяўленьне пра тое, якія вялікія яго асобныя часткі. Аднак мы яшчэ не гаварылі, якія віды створаных яго насяляюць.

Усё ў стварэньні паходзіць з прамяненьня Бога. Гэтае прамяненьне, уласна, Закон Ласкі, Справядлівасьці і Чыстаты. Аднак у беспасярэднім прамяненьні могуць дзеяць толькі тыя, чый выток над Граніцаю. Астатнія створаныя і стварэньне як такое могуць узьнікнуць толькі са скрыжаваньня тых прамяненьняў.

Трайны Закон Ласкі, Справядлівасьці і Чыстаты стварае чатыры камбінацыі скрыжаваньняў: Ласка і Чыстата; Ласка і Справядлівасьць; Справядлівасьць і Чыстата; Ласка, Справядлівасьць, Чыстата.

Са скрыжаваньня Ласкі і Чыстаты паходзяць будаўнічыя элемэнты стварэньня, і адначасна з гэтага скрыжаваньня паходзіць дар Бога тым, хто непахісна стаіць у службе Яму, — іскра бязбытнаснасьці, боска-бытнасная іскра і прадухоўная іскра.

Са скрыжаваньня Ласкі і Справядлівасьці паходзяць жывёлы. Згодна са сваёю сілаю, як іншыя стварэньні, яны апускаюцца на той ровень, дзе здатныя сьведама дзеяць. Далей апошні асадак — жывёльныя зародкі, якія ў рэчыўнасьці найперш мусяць сфармавацца ў пэўную жывёльную душу, каб у далейшым разьвіцьці ў бытнасным атрымаць сьведамасьць. Уласна Ласка — тая Сіла, што дае ім мажлівасьць здабыць пэўную форму душы, а пазьней і сьведамасьць.

Са скрыжаваньня Справядлівасьці і Чыстаты паходзяць бытнасныя. Калі іх сілы не стае на тое, каб утрымацца ў боска-бытнасным, на граніцы ў прабытнаснае яны шчапаюцца на прабытнасных і праанёлаў. Калі прабытнасныя недастаткова моцныя, на граніцы ў бытнаснае яны шчапаюцца на бытнасных. Далей апошні асадак, то бо найслабейшыя зь іх, бытнасныя зародкі, якія дзеюць у рэчыўнасьці як эльфы, сільфы, феі, гномы і гэтак далей.

Са скрыжаваньня ўсіх трох Законаў паходзяць сэрафімы. Яны дзеюць на Граніцы. Калі яны недастаткова моцныя, шчапаюцца на арханёлаў і херувімаў, якія дзеюць у боска-бытнасным. Калі арханёлы недастаткова моцныя, на граніцы ў прадухоўнае яны шчапаюцца на прадухаў і праанёлаў. Прадухі — гэта ўласна духі ў праўдзівым сэнсе слова, то бо поўны род духа. Калі іх сіла невялікая, яны апускаюцца на граніцу ў духоўнае і шчапаюцца на духаў і анёлаў. Далей апошні асадак — духоўныя іскрынкі, якія мусяць разьвіцца да сьведамых у рэчыўнасьці.

Як істоты паводле свайго роўню сьведамасьці апускаюцца і шчапаюцца, так яны могуць, калі падвышаецца іх сьведамасьць, падымацца і зноў злучацца. Каб яны маглі злучыцца і тым вярнуцца на больш высокі ровень, дзе раней праходзілі як нясьведамыя, яны мусяць у гранічным пасе атрымаць як дар іскру. Іскру прадухоўную, боска-бытнасную, а таксама іскру бязбытнаснасьці можа дастаць кажная істота, то бо ня толькі дух, але і бытнасны, анёл і жывёла. Усё залежыць толькі ад яе, бо гэты дар замацаваны ў Законах стварэньня, канкрэтна — у Законе руху.


Кнігу «Людзям» можна вольна сьцягваць і шырыць.